МОЙ БРАТ КОЛЬКА - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
МОЙ БРАТ КОЛЬКА
     
     
Аповесць "Мой брат Колька" пазнаёміць падрастаючае пакаленне, якое нарадзіліся ў 21 веку з дзецьмі, якія нарадзіліся ў першыя пасляваенныя гады ў горадзе Мінску, а ў шасцідзесятыя гады мінулага стагоддзя былі школьнікамі. Пра тое, як дзеці жылі тады, пра што марылі, пра іх бацькоў, сяброў і настаўнікаў, пра тое, як Мінск аднаўляўся пасля разбуральнай вайны, распавядзе гэта кніга.      
     Змест
     1.Колькін самаробны пісталет
     2. Колька пайшоў у школу
     3.Лета ў зялёным двары
     4. Дзіцячыя мары
     5. Час ідзе, горад змяняецца, падрастаюць матуліны дзеці
     6. Новая кватэра ў новым мікрараёне і новыя сябры
     7. Новыя Таніны школы і старая Коліна школа
     8. Заканчэнне вучобы ў школе, інстытуты
     9. Шчаслівае мірнае жыццё ў любым горадзе Мінску
     Пасляслоўе
     
     Аповесць “Мой брат Колька” прызначана для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту
     
     Прадмова
     Памяці майго дарагога браціка Дамаронка Мікалая прысвячаецца
     
     Колька, Танька – так дзеці мамы Вольгі і таты Івана заўсёды ў дзяцінстве, ды і потым у дарослым жыцці часта называлі адно аднаго.
     Тады, у пяцідзесятых, шасцідзесятых, пачатку сямідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя, усе яны былі толькі дзецьмі, наперадзе іх чакала вялікае жыццё…
     Пра Кольку, яго сястрычку Таньку і сяброў з іх дзяцінства гэтая аповесць.
     
     эл.кніга " Мой брат Колька "
     
     
      Гэта аповесць на рускай мове
28.04.22