Пасляслоўе - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Пасляслоўе
Пасляслоўе
Нашага з сястрой брата Колькі цяпер ужо няма на свеце. Мы, родныя, з любоўю і сумам у сэрцы ўзгадваем яго. Брату ў той горкі час быў толькі шэсцьдзесят адзін год. Ён сышоў ад нас вельмі рана.      Які ж гэта быў прыстойны, сумленны, высокаадукаваны чалавек. Ён шмат добрага рабіў для іншых людзей, з годнасцю, ганарліва паднятай галавой ішоў па жыцці. І, не гледзячы на тое, што ён не вызначаўся цудоўным здароўем, змог выхаваць добрага сына, набыць павагу ў сваім працоўным калектыве, ствараючы і ўкараняючы новыя распрацоўкі ў вобласці радыётэхнікі, праграміруючы эканамічныя задачы.
     Мікалай быў выдатным чалавекам. Пра такіх кажуць – ён адзін з тысячы. Яго інтэлігентнасць, абаянне і дабрыню адчуваў кожны, хто з ім меў зносіны. Даволі рана абараніўшы кандыдацкую дысертацыю, ён працаваў дацэнтам універсітэта, імкнучыся адпавядаць гэтаму статусу. У юнацкасці захварэўшы страшнай хваробай – цукровым дыябетам, ніколі не даваў сабе патуранняў. Мікалай заўсёды быў прыкладным сем'янінам. Жаніўшыся адразу пасля заканчэння інстытута, ён працаваў практычна без адпачынкаў усё сваё жыццё. Імкнуўся матэрыяльна забяспечваць сям'ю заўсёды, нават у гады перабудовы, засцерагаючы ад клопатаў і ўсяляк дапамагаючы ва ўсім дарагім яму людзям – жонцы і сыну. Да таго ж, Коля ніколі не забываў пра хворых састарэлых бацькоў. Можа таму, ён не разлічыў сваіх сіл і так рана сышоў.
     Мой дарагі брацік! Я ведаю, ты памятаеш мяне, сваю малодшую сястрычку, з якой быў ў вельмі блізкіх адносінах усё жыццё. Ты дапамагаеш мне нават цяпер на нябёсах. Так хай жа магутны Божа дапамагае і табе там знайсці карысную добрую справу, каб быць патрэбным і таму шчаслівым!
     
     
     
     Мой дорогой брат (воспоминания)
     https://domarenok-t.narod.ru/stories/00/919.html
     
      Гэты аповед на рускай мове
29.08.24