
Выратавальны Круг
У вялікім лесе, дзе жыло шмат звяркоў і птушак, даўным-даўно пасялілася прыгожае возера з чыстай блакітнай вадой. У гарачы летні дзянёк усе жыхары лесу хацелі купацца. Самыя маленькія звяркі спяшаліся да возера, але не адны, а с дарослымі. Бацькі ўважліва назіралі за сваімі дзецьмі, калі тыя знаходзіліся ў вадзе, засцерагаючы іх ад небяспекі. Але аднойчы ў лісінай сям'і здарылася бяда. Патанула лісяня. Мама Ліса павяла яго купацца і выпадкова заснула на беразе, не заўважыўшы, як маляня адплыло далёка ад берага, туды, дзе было вельмі глыбока. Мабыць, у небаракі не хапіла сіл прыплысці назад да берага, і, на няшчасце, ніхто не прыйшоў да яго на дапамогу. Горка плакала мама Ліса, засмучаныя жыхары лесу не змаглі яе суцешыць.
І тады ўсе вырашылі пабудаваць на возеры выратавальную станцыю. Выратавальнай лодкі ў лясных жыхароў не аказалася, замест яе Бабёр змайстраваў моцны плыт. А Выратавальны Круг падарыў рыбак, які часта прыходзіў парыбачыць на лясное возера.З той пары кожнае лета ў купальны сезон на возеры дзяжурылі сталыя звяры, яны плавалі на плыце і сачылі за тым, каб маленькія няўмелыя купальшчыкі выконвалі правілы паводзін на вадзе, не заплывалі на глыбіню, далёка ад берага. Шмат малянят абучалі плаванню іх мамы альбо таты.
Качаняты і гусяняты, лебедзяняты, гагаляты, чайкі і іншыя вадаплаўныя птушачкі вельмі хутка навучаліся і нават пасля першага купання добра плавалі. У гэтай справе ім дапамагалі перапончатые лапкі, падобныя на ласты плывуноў і хвасты-рулі. Ваўчаняты, лісяняты, медзведзяняты, зайчаняты і нават важаняты вучыліся грэбці ў вадзе пярэднімі лапкамі так, як гэта робяць сабачкі.
А вельмі маленькія птушачкі, такія, як вераб'і, шпакі, сінічкі, ластаўкі, сітаўкі, пеначкі, жаўрукі, салаўі, чыжы ў ваду ніколі не заходзяць. Іх крылцы не пакрыты тлушчам, як у вадаплаўных птушак, у вадзе намакаюць і цягнуць птушку на дно. Маленькія птушачкі ўлетку з задавальненнем купаюцца, але толькі ў лужынах ці ў пяску.
І, усё-такі, некалькі разоў за лета выратавальнікам прыходзілася каго-небудзь ратаваць. Часцей за ўсё гэта былі самыя непаслухмяныя маляняты. Выратавальны Круг, які заўсёды знаходзіўся напагатове на плыце, ратаваў тапельцаў. Выратавальнікі падплывалі да небаракі і кідалі яму Выратавальны Круг, які ўтрымліваў маляня на паверхні вады і з дапамогай якога яно магло само даплысці да берага.
Аднойчы на лясным возеры адбылася дзіўная гісторыя выратавання. У лясным возеры ледзь не патанула сапраўдная нябесная Зорачка! Яна звалілася ў блакітную ваду возера, выпадкова пераблытаўшы яго з блакітным небам.
– Ой! – закрычала спалоханая Зорачка, калі яе праменьчыкі дакрануліся да вады. – Я тану, выратуйце мяне!
На шчасце, на плыце выратавальнай станцыі тым часам дзяжурыў адважны Воўк. Ён тут жа падплыў бліжэй да незнаёмкі і кінуў у ваду Выратавальны Круг. Зорачка ўчапілася за яго і выплыла на бераг.
– Шчыра дзякую вам! – усклікнула шчаслівая Зорачка. – Вы выратавалі мяне ад згубы. Але як жа мне зноў узняцца на неба?
– Зараз мы дапаможам вам! – крыкнулі кемлівыя чорнакрылыя ластаўкі. Яны падхапілі Зорачку дзюбамі за бліскучыя праменьчыкі і паднялі высока-высока, да самых нябёсаў.
А Выратавальны Круг быў вельмі ганарлівы ад таго, што ён выратаваў сапраўдную нябесную Зорачку. Ізноў апынуўшыся на плыце, ён надзьмуўся яшчэ больш, каб стаць мацнейшым і лепш выконваць даручаную яму вельмі важную справу па выратаванню тапельцаў.
Гэтая казка на рускай мове
14.07.25