Апошні дзень Зімы - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Апошні дзень Зімы
Апошні дзень Зімы
     
     Сакавік з вадой, Красавік з травой, а Травень з кветкамі
     
Неяк у канцы доўгай сцюдзёнай Зімы на неба, укрытае шэрымі снежнымі аблокамі, праглянула Яснае Сонейка. Акінуўшы пільным позіркам заледзянелую ад марозу зямлю, яно тужліва мовіла:      – Ах, гэтая ліхадзейка Зіма! Як усё ў Поўночным лесе замарозіла. Бедныя расліны: дрэвы, кусты, трава схаваныя пад тоўстым пластом снегу і лёду. Яны нават не могуць паварушыцца! Хоць бы да смерці не акалелі! Шкада мне іх. Куды ж чараўніца Вясна знікла? Трэба ўжо ёй усю прыроду гэтага краю адагрэць.
     І Сонейка зазваніла ў свой чароўны званок. А ён, нібы сотавы тэлефон, тут жа дабраўся да Вясны.
     – Як ты там? – спытала Сонейка ў Вясны. – Ці не пара табе за працу брацца. Зямля змерзла, ды і птушак нідзе не чуваць. Звяры ў норках і дуплах прагаладаліся.
     – Святло маё, Яснае Сонейка! – адказала Вясна. – Прыхварэла я штосьці, саслабла зусім. Няма сіл да заледзянелай зямлі Паўночнага лесу ляцець. Толькі добры Чараўнік Паўднёвага лесу абяцаў вылечыць мяне. Ад яго лекаў з чароўных зёлак мне стала трохі лепш. Вось калі б хто дапамог мне ў маёй працы, я б растлумачыла, што трэба рабіць, каб адагрэць зямлю ад сцюжы.
     – Я дам табе памочнікаў, – адгукнулася Сонейка. – Заўтра старэйшы з трох братоў, гарачых прамянёў, прыляціць да цябе на падмогу. Абучы яго, ён вельмі цямлівы.
     
      Гэта казка на рускай мове
26.10.24