Як цяжка быць няўрымслівым медзведзянём - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Як цяжка быць няўрымслівым медзведзянём
Як цяжка быць няўрымслівым медзведзянём
У дрымучым лесе жыла шчаслівая мядзведжая сям'я: тата – вялікі і моцны мядзведзь, мама – добрая клапатлівая мядзведзіца і трое медзведзянят – два сыночка і лапачка-дачка. Пайшла неяк мама з дзецьмі на шпацыр, а тата падаўся да ляснога возера на рыбалку.      Гуляюць медзведзяняты па лесе, а ён густы ды калючы, галінкамі за футравыя кажушкі малянят чапляецца, ірве іх ды псуе.
     – Хадзем вунь на той лужок, што ля пагорка, – прапанавала мама. – Там сонейка свеціць, з каменьчыкамі на пагорку пагуляць можна.
     – Я не хачу з каменьчыкамі гуляць, – адказала дачушка маме. – Лепш вяночак з яркіх палявых кветачак спляту.
     Сыночкі ж былі рады пабегаць па зялёным лужку, а потым заскочылі на пагорак і каменьчыкамі кідацца сталі. Разгуляліся медзведзяняты, ды так, што, не падумаўшы, пагналіся адзін за адным і патрапілі ў іншы невядомы ім бок лесу. Гуляючы, яны і не заўважылі, што вельмі далёка ад мамы з сястрой уцяклі.
     А там лес густы, галінамі моцна колецца, назад дахаты не пускае. Спалохаліся медзведзяняты, крычаць, маму клічуць. Але ніхто ім не адказвае. Да самай ночы так і не выбраліся неразумныя маляняты з густога лесу. І мама іх не змагла адшукаць.
     Але няма чаго рабіць. Усю ноч прагаласілі медзведзяняты, а раніцай ізноў адправіліся маму шукаць. Нарэшце, у канцы лесу, на ўзлеску, набрылі яны на нечую маленькую хатку. У хатцы той дзядок жыў. Хворы ён быў і не мог па лесе хадзіць. Усё жыццё стары лесніком прапрацаваў, шмат таямніц лясных даведаўся і нават варажыць навучыўся. Але нікому нічога дрэннага ніколі не рабіў. Унучка ў старога была, Алёна. Яна жыла з мамай у вёсцы, але да дзядулі часта прыходзіла, дапамагала яму па гаспадарцы.
     – Так вы заблудзіліся, небаракі, – пашкадаваў стары медзведзянят і ў сябе пакінуў. "Хутка знойдуцца іх сваякі, напэўна малых шукаць будуць", – вырашыў ён.
     Вось так і засталіся медзведзяняты жыць у яго хатцы. Толькі дапамогі ад іх старому ніякай не было. Цэлымі днямі маляняты насіліся, як ашалелыя, нават крычаць і біцца ў чужой хаце не сарамаціліся.
     Супакойваў іх стары, мірыў, ушчуваў, але ўсё дарэмна. Надакучылі яны яму, і вырашыў ён на нейкі час ператварыць непасед у цацкі.
     – Пасядзіце тут у цішыні. А калі вашы родныя адшукаюцца, я зноў ператвару вас у жывых медзведзянят, – сказаў стары вядзьмак, усаджваючы цацачных медзведзянят на сваю старую канапу.
     Як жа не спадабалася пухнатым цацкам іх новае аблічча! Сядзець спакойна "на прызбе" не прывыклі яны. З нудой глядзелі маляняты на старога і ператварыцца назад у жывых медзведзянят жадалі. Але стары быў не умолім. Цяпер цацачныя медзведзяняты зусім не заміналі яму. Неяк унучка старога, Алёна, разгледзела ў зацішным кутку яго хаткі, на канапе, мяккія цацкі з сумнымі вачамі, і зразумеўшы, хто яны такія, папрасіла дзядулю:
     – Аддай мне іх. Я аднясу іх дахаты. Можа быць, ім у мяне весялей будзе.
     Аднесла Алёна заварожаных медзведзянят у сваю хату, але гуляць з імі не стала. Некалі ёй. У школе вучыцца трэба, а яшчэ дапамагаць старому дзядулю і бацькам. Толькі аднойчы ўзяла дзяўчынка іх з сабой у лес, калі па ягады пазбіралася. Пасадзіла Алёна малянят у заплечнік, каб ягады збіраць не заміналі. Узрадаваліся цацачныя медзведзяняты. Глядзяць навокал – а раптам маму дзе-небудзь убачаць. Вось толькі не маму, а сястрыцу сваю заўважылі, калі тая суніцы на паляне рвала.
     І сястра іх убачыла, падышла бліжэй, прыгледзелася, пазнала, ды як закрычыць:
     – Мама! Гэта ж нашы медзведзяняты!
     І тут адбыўся цуд. Медзведзяняты з цацачных у жывых ператварыліся. Падбеглі яны да сястры, а потым і маму непадалёк убачылі. А Алёна не на жарт спалохалася і рванулася бегчы як мага далей ад звяроў.
     Аднак мядзведзіца спыніла яе:
     – Не бойся нас, Алёна! – сказала мама медзведзянят. – Я цяпер перад табой у даўгу.Ты і твой дзядуля далі прытулак маім гарэзлівым сыночкам. Прыходзь да нас у госці, калі захочаш, мы заўсёды дапаможам табе, – і добрая мядзведзіца паказала дзяўчынцы сваю бярлогу.
     З тае пары прайшло шмат часу. Медзведзяняты выраслі і ператварыліся ў моцных і разумных мядзведзяў. Яны не забыліся пра Алёну і яе сям'ю і заўсёды засцерагаюць іх ад небяспек.
     
      Гэта казка на рускай мове
3.10.24