Іншапланетныя чараўнікі - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Іншапланетныя чараўнікі
Іншапланетныя чараўнікі
     
Кажуць, што на Зямлі жывуць чараўнікі. Іх цяжка разглядзець даросламу чалавеку, але дзеці іх тут жа заўважаюць і дзівяцца чараўніцтву. Але чараўнікі жывуць і на іншых заселеных планетах. Гэта стала вядома зусім нядаўна.      З адной далёкай планеты да нас на Зямлю адправілі ў экспедыцыю іншапланетнага чараўніка ў выглядзе робата-невідзімкі. Яму даручылі даследаваць характары і звычкі дзяцей. Робат аказауўся вельмі разумным і ўважлівым, хоць і зусім нябачным для людзей.
     Першай у поле яго зроку патрапіла дзяўчынка-другакласніца па імені Клава. Робат-невідзімка хутка пракраўся ў яе кватэру і даведаўся, што ў Клавы ёсць малодшая сястрычка Каця, якая яшчэ не ўмее хадзіць. Клава дапамагае маме даглядаць Кацю. Яна сочыць за парадкам у хаце і ходзіць у школу. Але на вуліцы дзяўчынку не пазнаць. Яна не саромеецца смеціць, раскідваць паперкі ад цукерак, не зрабіўшы ласку кінуць іх ва ўрну. Дома ж яна сочыць за парадкам і робіць усім заўвагі. Робат паведаміў гэтыя звесткі на сваю планету і неўзабаве атрымаў заданне, яшчэ лепш прасачыць на дзяўчынкай і атрымаць новыя звесткі пра яе.
     Робату было не складана гэта зрабіць. Раніцай наступнага дня ён адправіўся разам з Клавай у яе школу. Вядома ж, школьніца нават не падазравала пра гэта. На ўроку арыфметыкі Робат прымацаваўся да столі другога класа і з цікавасцю стаў назіраць за дзецьмі. Усе атрыманыя ім звесткі запісваліся ў электронную памяць Робата, а дзеці і настаўніца нават не заўважылі, што за імі хтосьці назірае.
     Вось аб чым даведаўся Робат і запісаў у сваёй памяці:
     "Дзеці сядзяць па двое за кожнай партай. Некаторыя ўмудраюцца размаўляць паміж сабой на ўроку і прапускаюць важныя веды, пра якія тлумачыць настаўнік. Клава выйшла да дошкі і вырашыла матэматычную задачу. Настаўнік пахваліла яе і паставіла ў журнал адзнаку. Дзяўчынка ўсміхнулася, ганарліва паглядзела на ўсіх і вярнулася на сваё месца. Затым быў перапынак, на якім яна размаўляла з суседкай па парце і ела цукеркі. Абгорткі ад цукерак дзяўчынкі хавалі пад партай. Адзін хлопчык заўважыў гэта і сказаў ім выкінуць паперкі ва ўрну, але тыя толькі засмяяліся і падражнілі яго "чысцёхам".
     Пасля заняткаў у школе, сяброўкі пра нешта весела балбаталі, а затым адправіліся ў краму, якая размяшчалася праз дарогу ад школы. Там яны купілі па банане і па дарозе да свайго дома елі іх. Каля самага ўваходу ў пад'езд Клава кінула скурку ад банана на тратуарную плітку і ўвайшла ў дом. Я рушыў услед за ёй. Дома дзяўчынка з радасцю распавяла маме пра свае поспехі ў школе, потым паслухмяна села вучыць урокі. Увечар мама папрасіла Клаву схадзіць у краму за хлебам. І тут здарылася непрыемнасць. Калі дзяўчынка выйшла з пад'езда на вуліцу, яна выпадкова паслізнулася на скурцы банана і ўпала. Падняцца ёй дапамагла бабулька, якая праходзіла міма. Старая ўбачыла скурку ад банана і палаяла таго, хто яе там кінуў, не зрабіўшы ласку выкінуць ва ўрну, якая была побач. Клава зусім не зразумела, што гэта зрабіла яна. Дзяўчынка лаяла вінаватага ў яе падзенні разам з бабуляй. Мабыць, яна забылася, што сама кінула скурку. Усё гэта кажа пра тое, што дзеці ў гэтым горадзе вельмі неакуратныя і няўважлівыя".
     На наступную раніцу Робат ізноў адправіўся разам з Клавай у яе школу. Вось аб чым ён даведаўся там і што запісаў у сваёй памяці:
     "Каля школы я ўбачыў вялікага хлапчука, які пхнуў школьніка, нашмат меншага за яго па росце. Хлопчык зваліўся і моцна стукнуўся каленам. Ён насілу падняўся і пакульгаў у школу. Ніхто з іншых дзяцей, якія спяшаліся на заняткі ў школу, не спыніў шкоднага хлапчука і не пашкадаваў малога. Гэта кажа пра тое, што некаторыя дзеці на Зямлі задзірыстыя і любяць здзекавацца над малымі, але іншыя дзеці баяцца гэтых задзір і не абараняюць малодшых.
     У школе на сцяне я ўбачыў прыгожы плакат, на якім былі прыклеены фатаграфіі і напісаны тэксты. Уверсе быў надпіс "Нашы пераможцы алімпіяд і конкурсаў". Але побач, пад плакатам, я ўбачыў выпацканую фламастарам сцяну. Відаць камусьці з дзяцей захацелася паказаць такім чынам сваё няўмелае мастацкае майстэрства. Міма праходзіла настаўніца, яна падклікала дзяцей і спытала, хто гэта зрабіў. Але вінаваты ў дрэнным ўчынку не вырашыўся прызнацца ў зробленым. Гэта кажа пра тое, што некаторыя дзеці школы баязлівыя, зайздросцяць поспехам іншых, а самі не імкнуцца стаць лепш і разумней".
     Даведаўшыся пра тое, што іншапланетны Робат убачыў недахопы некаторых дзяцей і зафіксаваў іх у сваёй памяці, нам, зямлянам, павінна стаць вельмі сорамна. У нас ёсць неакуратныя людзі, якія ўмудраюцца здавацца выхаванымі, а самі смецяць і хітраць. Але такіх дзяцей нямнога. Сярод нашых дзяцей часам сустракаюцца задзіры, якія крыўдзяць слабых, пэцкаюць сцены і парты ў школе, таму што самі не могуць нічым добрым пахваліцца перад аднакласнікамі. Гэта вельмі дрэнна.
     Але калі такія заўвагі робяць нам іншапланетныя госці, значыць трэба прыслухацца да іх і паспрабаваць выправіцца. Мы жывём у такі час, калі ўжо не за гарамі палёты на іншыя цывілізаваныя планеты. Маладым грамадзянам Зямлі трэба імкнуцца быць лепш, разумней, заўсёды абараняць слабых і не дазваляць хуліганам здзяйсняць дрэнныя ўчынкі. Дзецям трэба жыць так, каб пры сустрэчы з іншапланетнымі гасцямі не было сорамна за кагосьці, а можна было паказаць ім свае лепшыя дасягненні.
     
      Гэта казка на рускай мове
29.03.24