16 частка. Мая школьная сяброўка Ларыска - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
16 частка. Мая школьная сяброўка Ларыска
16 частка. Мая школьная сяброўка Ларыска
     
Яна была і застанецца маёй вельмі блізкай сяброўкай. Яе цяпер ужо няма, але я часта з хваляваннем і падзякай успамінаю гады свайго юнацтва, калі мы з ёй былі практычна неразлучныя. Такога блізкага ўдзелу і адданасці я больш не знайшла ні ў адной са сваіх сябровак і знаёмых. Вельмі перажывала, даведаўшыся пра яе сыход з жыцця, на няшчасце, не вельмі доўгага і не дужа шчаслівага.      Але колькі радасці і асалоды атрымлівалі мы падчас тых гадзін, якія праводзілі разам. Галоўным нашым захапленнем у юныя гады былі паездкі за горад у выхадныя дні. Улетку мы ездзілі на электрычцы – у Ждановічы і далей, хадзілі па лесе, размаўлялі, любаваліся прыродай, збіралі грыбы і ягады. Узімку мы каталіся на лыжах па лесе. Гэтыя шпацыры я ўспамінаю дагэтуль. Сонца, марознае паветра, іскрыстая лыжня, то спуск, то ўздым на горку. Захапленню няма канца і краю – вакол цябе стаяць велізарныя заснежаныя елкі, хвоі, чыста белы пухнаты некрануты дыван са снегу ўкрывае зямлю.
     Адразу пасля заканчэння школы Ларыска не паступала на дзённае навучанне, а пайшла працаваць на радыёзавод, таму што дома грошы зарабляла адна мама, а дзяцей было чацвёра. Праз некалькі гадоў яна ўсё-такі паступіла вучыцца ў РТІ на вячэрняе аддзяленне. Але вялікая нагрузка на апошнім курсе інстытута паўплывала на яе здароўе. Нервовая хвароба стала выбіваць Ларыску з жыццёвай каляіны. А я, тым часам заклапочаная мноствам хатніх праблем, не надала ёй належнай увагі, своечасова не падтрымала. Хвароба прагрэсіравала, і маёй сяброўкі не стала. Думаючы пра яе, я разумею, што часткова вінаватая ў яе сыходзе. Дай жа Бог міру і спакою яе душы ў замагільным свеце, дапамажы ёй там быць шчаслівай.
     
      17 частка аповесці
22.08.23