Вараняня і кот вырашылі вярнуцца дамоў
Гэтым часам у Чароўнай краіне адбываліся дзіўныя падзеі.
– Надышоў час здымаць упрыгажэнні з навагодняй прынцэсы, якая расце ў гарадскім скверы. А ты, мой дарагі Гіль, хуценька вяртайся на сваё ранейшае месца на галінцы гэтай Ёлкі!– Так, так, я зараз жа буду там! – успудзіўся чароўны Гіль, пазнаўшы голас усемагутнага Чараўніка.
Ён пырхнуў з квітнеючай яблыні, дзе толькі што весела балбатаў з райскімі птушкамі, і панёсся ў толькі яму вядомым кірунку – да выходнага "люка" з Чароўнай краіны.
Навошта ж спатрэбілася ўсемагутнаму Чараўніку здымаць упрыгажэнні з Ёлкі, хіба да навагодняга свята ў горадзе, дзе жыве Алеся, ён мае якое-небудзь дачыненне? Аказваецца, мае. Гэта ён упрыгожыў самотную елку, якая расла ў скверы, чароўнымі цацкамі, каб падарыць дзеткам цудоўны падарунак да Новага года. Не, усемагутны Чараўнік не Дзядуля Мароз, але яго чараўніцтва ніколькі не горш. Апрача таго, яго чароўныя цацкі доўга не заляжацца ў куфры, яны адправяцца ў новае вымярэнне, каб цешыць малянят у іншым, яшчэ нам не вядомым свеце. І такое займальнае вандраванне чароўным ёлачным цацкам з радасцю арганізуе ўсемагутны Чараўнік…
– Ты чуў? Хтосьці сказаў, што надышоў час здымаць навагоднія ўпрыгажэнні з Ёлкі ў скверы, – каркнуў Гоша. – Значыць, Новы год у нашым горадзе ўжо наступіў. Можа наша Алеся акрыяла і нават пабывала на ранішніку ў дзіцячым садзе?
– Напэўна, усё так і здарылася, – падтрымаў яго кот Васька.
Сябры толькі нядаўна прачнуліся і смачна паснедалі. А ўспаміны пра свой родны дом і сквер усхвалявалі іх і прымусілі задумацца пра тое, ці не пара ім вярнуцца дамоў.
– Давай папросім чароўную Фею адправіць нас назад, – прапанаваў Гоша. – Я ведаю, мае братачкі і мама хвалююцца за мяне. Ды і я знудзіўся без іх. Да таго ж, мне хочацца зноў паспрабаваць Алесіна пячэнне.
– Табе што, не падабаецца, як гатуюць ежу гномікі? – усміхнуўся кот.
– Зусім не, яны смачна гатуюць, але дома, усё-такі, смачнейшая ежа.
– Я згодзен з табой, Гоша, мне таксама хочацца дамоў, у мой родны двор, каб сустрэцца з Алесяй.
– Тады пойдзем прасіць, каб нас вярнулі дамоў?
– Пойдзем!
З узаемным жаданнем зноў убачыць свой родны горад, сябры панесліся да Папугая. Толькі ён ведаў, дзе можна адшукаць чароўную Фею.
– Яе не так проста адшукаць, – адказаў Папугай. – Можа вы застанецеся? Я буду нудзіцца без вас, – засмуціўся ён.
– Не, мы жадаем вяр-р-нуцца! – гучна каркнуў Гоша, а кот рашуча ўзмахнуў пухнатым хвастом.
– Паляцелі, будзем яе шукаць, – ціха прамовіў Папугай і выляцеў са сваёй хаткі, а сябры адправіліся за ім.
"Які вялікі гэты чароўны гарадок! – дзівіўся кот Васька, прабягаючы міма незнаёмых утульных хат з таблічкамі. – Няўжо, на свеце столькі гора і непрыемнасцяў? Як добра, што ёсць такое чароўнае месца, дзе цябе адагрэюць, накормяць і выратуюць, дапамогуць перажыць усе нягоды".
Нарэшце, яны дабраліся да канца чароўнага гарадка. У асяроддзі квітнеючых акацый і кустоў бэзу стаяла маленькая хатка белага колеру з бліскучым ружовым дахам. Папугай тройчы стукнуў дзюбай аб уваходныя дзверы. Праз хвіліну з хаткі выйшла прыгожая маладая дзяўчына з ветлівай усмешкай на румяным тварыку. Яе добрыя блакітныя вочы выпраменьвалі яркае святло. Яна ўважліва паглядзела на гасцей і пацікавілася, што яны жадаюць ёй сказаць. Даведаўшыся, што Гоша з Васькам вырашылі вярнуцца дамоў, Фея тут жа пагадзілася іх адпусціць.
– Вы адужэлі і павесялелі. Я рада за вас, жадаю вам і далей быць жыццярадаснымі, не маркоціцца і шчасліва жыць на вашым белым свеце. У вялікім горадзе, дзе вы нарадзіліся, няма чараўніцтва, якое ёсць у нас, але побач з вамі будуць родныя чулыя сэрцы, якія дапамогуць, калі раптам прыйдзе бяда. Спадзяюся, што ўсё ў вашым жыцці будзе добра.
З гэтым цёплым пажаданнем чароўная Фея адпусціла нашых сяброў дамоў. Але яна не сказала, што папросіць ўсемагутнага Чараўніка дапамагчы Гошу і Ваську ў далейшым жыцці.
Гэта казка на рускай мове
3.02.23