Алеся сустракае Новы год
Мама! Я ўжо здаровая, ура! Заўтра пайду на навагодні ранішнік у дзіцячы сад! – узрадавалася Алеся, калі ўрач, агледзеўшы яе, сказала, што хвароба прайшла, і дзяўчынцы можна гуляць у двары і нават ісці ў дзіцячы садок.
Назаўтра ў Алесі быў шчаслівы дзень. Яна прыйшла на навагодняе свята ў дзіцячы сад. Дзеці абкружылі яе, яны радаваліся, што іх сяброўка акрыяла і правядзе святочны дзень разам з імі. Нажаль, Алеся не бачыла, як развешвалі бліскучыя гірлянды і іншыя навагоднія аздабленні на вокнах і ў калідорах, на Ёлцы ў вялікай зале дзіцячага сада. "Як тут прыгожа!" – цешылася дзяўчынка і з нецярпеннем чакала, калі Дзед Мароз са Снягуркай прыйдуць да іх на свята.А дома пасля ўсіх гэтых хвалюючых падзей, Алеся з захапленнем распавядала родным пра тое, што яе так захапіла і цешыла ў такі цудоўны дзень. Але, улёгшыся ў пасцелю, яна раптам успомніла пра кагосьці і жахнулася. "Як жа я магла пазабываць сваіх сяброў! Як яны там былі без мяне ўвесь час, пакуль я хварэла?" – з болем у душы думала дзяўчынка. Раніцай, хуценька сабраўшыся і паабяцаўшы маме, што сама дойдзе да садка, Алеся паспяшалася хутчэй выбрацца з дома на вуліцу. Дзяўчынка агледзела ўвесь свой двор, зазірнула ў падвальнае акенца, але ката Ваські нідзе не было. Па дарозе ў дзіцячы садок, праходзячы праз сквер, яна аглядала ўсе дрэвы, імкнучыся адшукаць там знаёмага вараняня Гошу. Але ні яго, ні іншых птушак у гэту раніцу Алеся нідзе не знайшла. "Куды яны зніклі?" – не разумела дзяўчынка. Усе дні да Новага года яна шукала вараняня і ката, але не адшукаўшы, пераключылася на хатнія пераднавагоднія клопаты.
Неяк ужо вельмі хутка прайшло гэта доўгачаканае свята. На шчасце, у пярэдадне Новага года Алеся ўсё-такі паспела загадаць сваё запаветнае жаданне. І вось ужо мама з бабуляй змянілі стары каляндар, які вісеў на кухні, на новы. Пайшоў адлік дзён новага года – першага студзеня, затым – другога, трэцяга. Нарэшце, у гэты трэці дзень Алеся прыгадала, што ў сваім загадкавым сне яшчэ бачыла чароўную Ёлку. Пабегла ў сквер шукаць яе, і знайшла! Гэта велізарная пухнатая вечна-зялёная елка расла на цэнтральнай алеі сквера. Але навагодніх цацак на ёй не было, ды і таго самага ходу ў Чароўную краіну паміж яе каранямі дзяўчынка не заўважыла. "Як жа так, значыць, усё гэта няпраўда? – падумала Алеся. – Тады дзе ж мае сябры? Калі іх няма тут, значыць яны яшчэ там, у чароўным гарадку! Але дзе ж ход туды?"
Гэта казка на рускай мове
3.02.23