Першы сябар Мяўкі іншапланецянін
Усё так і было. Новы сябар выпадкова апынуўся ў двары, зусім недалёка ад катка. Але дзе ж ён, і як Мяўке яго адшукаць? Справа ў тым, што незнаёмец аказаўся малюсенькім, практычна нябачным, але вельмі разумным. Ці зможа каток пасябраваць з ім?
У гэта цяжка паверыць, але ў снезе быў іншапланецянін! Ён дабіраўся да нашай планеты на касмічным караблі. Але як толькі яго карабель дабраўся да зямной атмасферы, то ўвесь адразу ж зледзянеў, бо патрапіў у тоўшчу снежнай хмары. А быўшы памерам з макавае зярнятка, карабель тут жа аброс з усіх бакоў лёдам і ператварыўся ў ледзяную сняжынку новай дзіўнай формы!На нашай планеце шмат цудаў. Гэта яшчэ не да канца ўсвядомлена людзьмі. Калі ўся вада жывая, як ужо зразумелі людзі, то і сняжынкі, якія ўтвараюцца ўзімку на небе з вады, таксама жывыя. Але яны ж усе такія розныя, як і людзі. Вось і новая сняжынка, якая прызямлілася разам з астатнімі сняжынкамі ў двор, дзе знаходзіўся Мяўка, была жывая. Толькі ўсярэдзіне цудоўнай сняжынкі аказаўся "зашыты" іншапланетны карабель з іншапланецянінам!
Хтосьці кажа, што каты не зямныя стварэнні. Можа гэта і сапраўды так? Бо нават наш малыш Мяўка нейкім незямным пачуццём зразумеў, што ў халодным снезе найчыстага белага колеру, які ён бачыў першы раз у жыцці, хтосьці ёсць!
Насці здалося, што яе каток проста гуляе са снегам, куляецца, скача, ловіць сняжынкі, што ў яго разгулялася фантазія, уяўленне, як гэта бывае ў малянят. А насамрэч каток шукаў сябра. І знайшоў! Ён дабраўся да той самой цудоўнай сняжынкі і пасадзіў яе да сябе на нос. Што ж адбылося? Цёплы нос катка разагрэў сняжынку, яна растала, і на носе апынуўся малюсенькі касмічны караблік.
– Фр-р-р! – чхнуў Мяўка, і караблік зляцеў да яго на лапку. Каток прыгледзеўся і ўбачыў не то мошку, не то малюсенькага жучка і застыў ад здзіўлення. Гэты "жучок" зіхацеў найярчэйшымі прамянямі святла і асляпіў яго!
А іншапланецянін такім чынам абараняўся ад катка. Нам здаецца гэта смешным, але іншапланецяніну было не да смеху. Ён ваяваў з Мяўкам, але не змог адчапіцца ад яго шэрсткі і быў аднесены ў хату. У хаце каток тут жа забраўся на акно і стаў разглядаць знаходку. Ён, як і іншапланецянін у сваім карабліку, быў разгублены і здзіўлены, не разумеў, што яму рабіць з гэтым "жучком", які так ярка свяціўся. А іншапланецянін ужо выбраўся з карабліка і споўз на падаконнік.
– Каго ты адшукаў у снезе? – спытала Насця. Яна заўважыла яркае святло, і ёй стала цікава. Разгледзеўшы лепей знаходку Мяўкі, яна вырашыла, што гэта бліскучы каменьчык і не стала адбіраць яго ў катка. А Мяўка, незразумела якім чынам, аб усім здагадаўся!
Справа ў тым, што каток часта глядзеў угару на неба, калі шпацыраваў у двары, і думкі ў яго былі зусім не зямныя. Штосьці падказвала маляняці, што ён сам калісьці таксама жыў там, далёка-далёка ў космасе, і яго продкі калісьці ў даўнія часы пасяліліся на Зямлі.
– Мяў? – мяўкнуў каток, а іншапланецянін зразумеў яго інтанацыю і перавёў на сваю мову. Для іншапланецяніна "Мяў?" азначала "Хто ты?". "Я прыляцеў адтуль" – адказаў на сваёй мове іншапланецянін і паказаў праменьчыкам на неба. Дзіўна, але каток тут жа зразумеў яго. Вось аказваеецца якая яна – гэта іншапланетная памяць, яна захавалася ў падсвядомасці Мяўкі, як падарунак ад яго продкаў, іншаземных катоў!
Для нас, людзей, здаецца неверагодным тое, што малюсенькі іншапланецянін, велічынёй са шпількавую галоўку, змог пасябраваць з катком, які быў больш яго ў тысячу разоў. "Ты будзеш са мной сябраваць?" – спытаў на сваей кацінай мове Мяўка. "Так!" – адказаў іншапланецянін. Ён ізноў сеў у свой караблік, узляцеў, як святлівая мошка, і паляцеў па пакоі, а каток пабег за ім…
Гэта казка на рускай мове
22.12.22