Разам і назаўжды - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Разам і назаўжды
Разам і назаўжды
Стары Леў, драхлы Леў, ён ледзь ходзіць, вочы амаль аслеплі, а вушы амаль аглухлі. Невядома, на якім свеце яго больш, на тым ці на гэтым. Ён спіць альбо дрэмле, ці спрабуе штосьці з'есці, каб хоць трохі насыціцца. Стары Леў, драхлы Леў, але ён усё яшчэ кахае сваю Львіцу.      А Львіца яшчэ слабей за яго. Яна ўжо амаль нічога не разумее, не памятае, жыве адным днём. Яна глухая, сляпая, як і яе стары сябар. Але яна гэтак жа, як і шмат гадоў назад, кахае і шкадуе свайго Льва. Яны туляцца адно да аднаго, спрабуючы сагрэць свае азяблыя целы, і глядзяць у вочы адно аднаму, усё разумеючы.
     Львы будуць яшчэ жыць столькі, колькі ім адмерана пражыць Богам, а потым памруць. Іх душы злучацца і паляцяць разам насустрач іншаму жыццю.
     
      Гэты аповед на рускай мове
30.03.21