Маша и яе чароўны лес(24 частка Журавіны) (чытае Ліка Пташук) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Маша и яе чароўны лес(24 частка Журавіны) (чытае Ліка Пташук)
Маша и яе чароўны лес(24 частка Журавіны) (чытае Ліка Пташук)
Чараўніца Восень яшчэ не збіралася сыходзіць. Лістапад прыналежаў ёй, хоць гэта пара года заўсёды адрозніваецца няўстойлівым надвор'ем. Бывае, што рана, не ў тэрмін, на зямлю спускаецца чараўніца Зіма і кліча свайго вернага памочніка Мароза. Тады ночы становяцца вельмі халоднымі, а зямля нават месцамі пакрываецца тонкай скарынкай лёду.      Збіраючыся па журавіны, гледзячы на шэрыя хмары і даволі нізкую тэмпературу на градусніку, Маша вырашыла ўзяць з сабой тонкія пальчаткі, каб не адмарозіць пальчыкі.
     – Што гэта за Восень, якая пускае ў свае валадарствы зімовы холад, – жалілася дзяўчынка тату і маме.
     – Нічога. Яшчэ выгляне Сонейка, і будзе цяплей, – супакоіў яе тата. – Цяпер толькі лістапад – восеньскі месяц.
     Чараўніца Восень думала гэтак жа. Яна спрачалася з Зімой і не жадала адступаць.
     – Табе яшчэ рана прыходзіць, адпачывай, – паўтарала яна назойлівай і нецярплівай Зіме. – Людзі хочуць цяпла, сыходзь!
     Зіма пабурчала, але ўсё-такі сышла. І адразу ж на шэрым небе праглянула Сонца – стала цяплей…
     
     – Якое яно вялікае! – здзівілася Маша, упершыню ў жыцці прыехаўшы па журавіны на верхавое балота.
     Уся зямля была пакрыта мохам, зараснікамі дурманнага багуну і ліловага верасу, паміж купінамі паблісквала вада. Дзе-нідзе раслі невысокія дрэўцы – сасонкі. Маша ступала на мох, які быў пругкі і "чмякаў". Балота скрозь было ўсеяна дробнымі кусцікамі журавін, брусніц, дурніц і нават чарніц. Пакінутая на галінках, недаедзеная птушкамі і звярамі ягада зморшчылася і засохла, яе сезон ужо адышоў. Журавіны ж былі "ў самым саку", цёмна-чырвонага колеру, буйныя і спелыя. Але збіраць іх было нязручна, даводзілася ўвесь час нагінацца да зямлі альбо сядзець на кукішках.
     Маша хутка стамілася. Яна паднялася і стала разглядаць балота.
     – Тата, глядзі, ліса! – крыкнула дзяўчынка.
     Насамрэч "рудахвостая" бегала па балоце. "Значыць, – зразумела Маша, – яна таксама любіць паласавацца журавінамі". Удалечыні ў кустах каля лесу дзяўчынка заўважыла вялікіх птушак. Іх апярэнне было цёмным, але з выгляду яны былі падобныя на вялікіх курэй.
     – Гэта цецерукі, – растлумачыў тата. – Яны аселыя птушкі, зімуюць у лесе альбо нават на балоце пад снегам.
     – А белая курапатка тут жыве? – спытала Маша. – Яна даведалася пра гэтую птушку з інтэрнэту. Толькі цяпер курапатка яшчэ не будзе белай, такой яна становіцца ўзімку.
     – Жывуць, нават зімуюць, але іх цяжка ўбачыць. Гэта палахлівыя птушкі, яны баяцца драпежнікаў.
     – Хто ж іх палохае?
     – Арлан-белахвосты, чорны каршун, перапёлачнік, малы падворлік.
     – А гэта хто? – Маша паказала на імкліва падаючую ўніз вялікую птушку з белым хвастом.
     – Гэта і ёсць арлан-белахвосты. Ён кагосьці ўбачыў, можа быць, жабу ці рыбу. Там, дзе ён лётае, невялікае азярцо. Арлан драпежнік і часта зімуе ў нашых краях.
     – Тата, а якія яшчэ птушкі ўвесну і ўлетку жывуць на балоце? – спытала Маша.
     – Калі ты не здагадваешся, то я скажу. Качкі і гусі, а таксама ўсе, у каго доўгія ногі і дзюбы, – усміхнуўся тата.
     – Так, я ведаю, гэта чаплі, буслы, жураўлі і кулікі, – засмяялася Маша.
     – І ўсё таму, што гэтыя птушкі ўмеюць лавіць дробных рыбінак, жаб, якія часта сустракаюцца на балотах, – растлумачыў тата. – А яшчэ на нізінных балотах селяцца вельмі маленькія птушачкі, якія будуюць сабе гняздзечкі ў выглядзе шарыка, прымацаваўшы яго да сцябла асоту ці чароту. Гэтых птушак завуць вяртлявымі чарацянкамі, – распавёў тата.
     – Чаму вяртлявымі?
     – Таму што яны могуць вельмі хутка злавіць цэлую сотню маленькіх мошак, круцячыся толькі на адным месцы, – пажартаваў тата.
     – Гэта праўда? – здзівілася Маша.
     – Вядома, – засмяяўся тата. – Нядаўна, у канцы верасня, на гэтым балоце гасцявалі шэрыя жураўлі, – працягваў распавядаць тата. – Вялікая чарада, якая ляцела з далёкай поўначы зімаваць на поўдзень, спынялася тут, каб адпачыць і падкарміцца. Жураўлі любяць журавіны, а яшчэ яны пералятаюць на палі і з'ядаюць там рэшткі ўраджаю.
     – Хітрыя, – сказала Маша.
     – Не, проста гэта неабходна. Калі такія вялікія птушкі не назапасяць пад скурай трохі тлушчу, ім будзе цяжка даляцець да далёкай Афрыкі. Прабыўшы тут некалькі дзён, жураўлі падняліся ў неба і паляцелі далей. Я бачыў, як яны стварылі доўгі клін.
     – Я таксама нядаўна бачыла птушыны клін, – сказала Маша.
     – Можа быць, і ты бачыла шэрых жураўлёў?
     – Яны крычалі.
     – Так, значыць, гэта былі яны. Наперадзе жураўлінага кліна ляціць важак – найдужэйшая птушка чарады. Усе астатнія жураўлі выбудоўваюцца за ім у выглядзе кліна так, каб іх трымаў струмень паветра, які ідзе ад птушак, што ляцяць наперадзе. Чым далей у кліне размясцілася птушка, тым лягчэй ёй ляцець. У канцы кліна заўсёды ляцяць самыя слабыя птушкі. Важак, калі стоміцца, пералятае ў канец чарады на адпачынак, а яго месца займае іншая моцная птушка, якая ляцела за ім.
     – Як цікава, – сказала Маша. – Я б таксама жадала паглядзець на жураўлёў, калі іх столькі! А яшчэ цікавей, калі яны ўсе разам узлятаюць у неба.
     – На будучы год жураўлі зноў прыляцяць. Калі захочаш, я тады зважу цябе на балота.
     – Вядома, захачу! – узрадавалася Маша.
     Яна ўявіла, як будзе хадзіць па балоце паміж вялікімі даўганогімі шэрымі птушкамі і нават, магчыма, зможа пагутарыць з імі, як з ваверчанём Цішкам.
     
      Гэты аповед на рускай мове
17.07.19