Лясное паветра замест цыгарэтнага дыму (аповед) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Лясное паветра замест цыгарэтнага дыму (аповед)
Лясное паветра замест цыгарэтнага дыму (аповед)
Заканчваўся навучальны год. Максім быў задаволены сваімі адзнакамі. Тата абяцаў паездку за мяжу, калі з вучобай у сына ўсё будзе выдатна. Але раптам планы Максіма сарваліся. Тата звольніўся з ранейшай працы і цяпер падшукваў сабе новую. Грошай на паездку, аб якой марыў сын, у сям'і не аказалася.      – Вось так заўсёды. Калі пра што марыш, абавязкова штосьці здарыцца, і твае планы паляцяць у смеццевае вядро, – перажываў хлопец.
     Лета, праведзенае ля тэлевізара, камп’ютэра ці нават з новенькім планшэтам у руках чамусьці ўжо не прыцягвала яго так, як гэта было раней. Хацелася сапраўднага летняга адпачынку з прыгодамі, з цікавымі падзеямі ў сваім, а не чужым жыцці. "Застаецца толькі веласіпед, – думаў Максім. – Цікава, што будзе рабіць усё лета Санька?"
     Санька, яго школьны сябар, таксама нікуды не збіраўся з'яжджаць з горада. Ды куды яму ехаць! Грошай у яго бацькоў не хапае нават на ежу. Санька вечна галодны ходзіць.
     На лесвічнай пляцоўцы падлетку сустрэўся сусед, Вадзім. Ён быў старэй Максіма гадоў на пяць і вучыўся ў педінстытуце.
     – Прывітанне! Што думаеш рабіць улетку? – спытаў Вадзім.
     – Ды так, яшчэ не вырашыў.
     – Паехалі са мной у аздараўленчы лагер, у Зарэчча. Я еду ад інстытута, буду арганізоўваць адпачынак школьнікаў. Кажуць, там добра – рэчка, лес. А яшчэ будзе шмат цікавых мерапрыемстваў. Нават робататэхніцы збіраюцца навучаць усіх, хто захоча.
     – Наогул кажучы, я не супраць, – ажывіўся Максім.
     – Тады я запішу цябе заўтра.
     – А пуцёўка дарагая?
     – Ды не. Для школьнікаў дваццаць працэнтаў ад кошту. Зрэшты, ты зможаш нават акупіць яе, бо ў лагеры будзе магчымасць падзарабіць.
     – Клас! Паслухай! А майго сябра ты можаш запісаць?
     – Ён з якой школы?
     – З майго класа.
     – Запішам і яго.
     Максім застаўся задаволены гутаркай з Вадзімам. Лета ў лесе, ля ракі – гэта выдатна! Санька таксама быў рады. Чым нудзіцца без справы ў горадзе, лепей паехаць туды. Да таго ж, там яшчэ можна будзе трохі падзарабіць. Хто ад такога адмовіцца!
     Праз тыдзень сябры ўжо ехалі да месца прызначэння. За акном аўтобуса мільгалі хвоі і елкі, па салоне разносілася вясёлая дзіцячая балбатня.
     – Паселімся разам? – спытаў Максім.
     – Вядома.
     – Ведаеш, я думаю адразу ж запісацца ў кружок робататэхнікі.
     – І я таксама.
     – Збяром ляснога монстра! – пажартаваў Максім.
     – Але тут я ўжо не пакуру, не дазволяць! – засумаваў Санька.
     – А табе гэта патрэбна? За лета кінеш. Навошта атручваць лёгкія, калі тут такое паветра! – Максім паказаў на лес.
     – І то праўда, – падтрымаў яго Санька.
     Аўтобус заехаў на тэрыторыю дзіцячага аздараўленчага лагера. Дзеці выбраліся з душнага задымленага горада ў лес, спадзяючыся тут адпачыць, навучыцца чамусьці цікаваму і набрацца сілы для далейшай вучобы ў школе. А іх старэйшыя сябры і настаўнікі, тыя, хто прывёз іх сюды, былі перакананы ў тым, што лясны адпачынак спадабаецца дзецям, і яны яшчэ доўга будуць успамінаць сваё цёплае і ласкавае бестурботнае лета.
     
      Гэты аповед на рускай мове
06.07.18