Чарапашкі-вандроўніцы (чытае Ліка Пташук)
У гарачай пустыні жыла дарослая Чарапаха і яе дачка, маленькая Чарапашка. Вось толькі малой Чарапашцы не падабалася гуляць у пустыні, бо там усюды раслі адны калючкі ды кактусы, а сябрамі былі адны змеі ды павукі.
Неяк мама распавяла Чарапашцы пра тое, што на свеце ёсць іншыя прыгожыя месцы, дзе не так горача, як у пустыні, і дзе многа вады.– Аднак нам туды не дабрацца! – сумна сказала вялікая Чарапаха. – Гэта так далёка! Ножкі ў нас маленькія, а панцыр цяжкі. Таму нам з табой у тыя месцы і за год не дайсці.
– Так і ёсць! – пацвердзіў Арол. – Вы ж толькі поўзаеце, а я ўмею лятаць!
І Арол ганарліва ўзмахнуў сваімі вялікімі крыламі, пралятаючы над чарапахамі.
– Шкада! – сумна сказала маленькая Чарапашка. – Калі б я была Арлом, абавязкова знасіла б нас да мора!
– Не засмучайцеся! – крыкнуў чарапахам з неба вялікі паветраны карабель. Так-так! Гэта быў сапраўдны Дырыжабль! У той самы момант ён ляцеў над пустыняй у кірунку да мора. – Я вазьму вас з сабой!
Дырыжабль апусціўся ўніз, пасадзіў чарапах у свой вялікі кошык і адправіўся далей. Ён быў такі вялікі і ляцеў так хутка, што чарапахі і не заўважылі, як апынуліся каля сапраўднага мора. Ужо на беразе яны агледзеліся і заўважылі, што ў моры плаваюць такія ж самыя, як і яны, але зусім незнаёмыя ім чарапашкі.
– Тут жывуць чарапашкі! Яны ўмеюць плаваць! – узрадавалася маленькая Чарапашка і папаўзла ў ваду знаёміцца.
Мама, вялікая Чарапаха, дарэмна баялася, што яе дачцы будзе цяжка навучыцца плаваць. Тая хутка асвоілася ў вадзе і паплыла. Малая пасябравала з маленькімі чарапашкамі і зразумела, што плаваць у вадзе можна вельмі хутка, значна хутчэй, чым поўзаць па зямлі.
Гэтая казка на рускай мове
25.01.15