Казка 5 - У лес па грыбы на чырвоным аўтамабілі - - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Казка 5 - У лес па грыбы на чырвоным аўтамабілі -
Казка 5 - У лес па грыбы на чырвоным аўтамабілі -
Назаўтра Тузік прачнуўся раней за ўсіх. Яго абудзіў самы хуткі сонечны Праменьчык. Ён адарваўся ад Сонца ў той час, калі яно яшчэ толькі выйшла з-за гарызонта. Праменьчык вельмі хутка прымчаўся прама да будкі Тузіка. Чаму менавіта да яе? Напэўна, гэта выпадковасць. Такім жа чынам гэты гарэза мог бы прымчацца і да каго-небудзь іншага.      – Прачынайся, Тузік! – пралапатаў на сваёй сонечнай мове Праменьчык. Толькі яго голас не пачуў сабака. Мабыць, гэтыя сонечныя гукі не чуюць нашы вушы. Затое яркае сонечнае святло так заззяла на мысцы ў Тузіка, што ён не змог не прачнуцца.
     Сабака расплюшчыў вочы і зажмурыўся.
     "Вось яшчэ! У такую рань мяне абудзіў. Дакучага!" – падумаў ён і схаваў мыску пад лапкі.
     Але сон ужо не ішоў да яго. Паляжаўшы трохі, пакруціўшыся, Тузік вылез з будкі і пацягнуўся.
     – У-ў-ух! Цяў-цяў! – гаўкнуў ён.
     Певень у куратніку пачуў голас Тузіка і выскачыў у двор. Расправіўшы крылы і хвост, падняўшы свой пунсовы грабеньчык, Пеця кукарэкнуў гучна, на ўвесь двор. Тым самым Певень жадаў паказаць, што ён тут галоўны, таму што ўстае раней за ўсіх. Толькі яму дадзена права першаму будзіць гаспадыню!
     Неўзабаве з хаты выйшла бабуля, а следам за ёй выбегла кошка Муся.
     – А мы сёння зноў у лес паездем! – пахваліўся Тузік. – Паедзеш з намі? – ён паглядзеў на Мусю знізу ўгару, таму што ўсё яшчэ ляжаў у будцы.
     – Не, – кошка скоса зірнула на сабаку. – Мне і тут добра. А ўсё цікавае я гляджу па тэлевізары.
     – Дурная, – палаяў яе Тузік. – Хіба жывы лес можна параўнаць з тэлевізарам!
     Але разумны сабака вырашыў больш не марнаваць час на ўгаворванне Мусі. Усё роўна яна яго не паслухае. Ён вылез з будкі і пабег у гараж, каб разбудзіць свайго сябра Пецю.
     – Куды ж мы сёння паедзем? – спытаў аўтамабіль, прачнуўшыся.
     – Мы паедзем у далёкі лес, той, што за возерам. Там я збяру грыбоў або ягад дзеля бабулі. Летась я быў у гэтым лесе і знайшоў грыбную мясціну. Там я сабраў дваццаць баравікоў, нанізаў іх на вельмі трывалую сцяблінку травы і прынёс бабулі. А сёлета я вазьму з сабой кошык для грыбоў. Бабуля будзе задаволена.
     – Калі так, тады едзем! – пагадзіўся Пеця. Ён заўсёды быў рады зрабіць што-небудзь прыемнае дзеля бабулі.
     
     Пасля сняданку сябры адправіліся ў новае займальную вандроўку. Даехаўшы да блакітнага возера, яны звярнулі налева. Там, паводле слоў Тузіка, павінна была пралегчы сцежка грыбнікоў. Па ёй яны і дабяруцца да патрэбнага месца.
     Праехаўшы паўкіламетра па сцяжынцы, сябры натыкнуліся на рэшткі вогнішча. Хтосьці яшчэ ўчора ўвечары тут адпачываў. Усюды валяліся папяровыя абгорткі ад цукерак, пячэння і нават цэлафанавыя пакеты.
     – Як нядобра! – абурыўся Тузік. – Вось такія адпачывальнікі псуюць, пазасмечваюць лес. Чаму б ім не прыбраць за сабой усё смецце. Хто ж гэта павінен рабіць замест іх? Я б штрафаваў такіх разгільдзяяў!
     – Так, – падтрымаў яго Пеця. – Нядобра. Калі такое будзе працягвацца, хутка ў лесе не застанецца ніводнай чыстай лясной палянкі. А грыбы і ягады перастануць у ім расці.
     – І гэта праўда! Яшчэ і пажар учыняць! Паглядзі, касцёр дагэтуль яшчэ не астыў. Вунь ляжыць непатушаная галавешка. Яе б трэба загасіць! Зараз я прынясу вады.
     Тузік схапіў цэлафанавы пакет і пабег да возера. Праз пяць хвілін ён прынёс ваду ў пакеце і загасіў касцёр.
     – Малайчына! – пахваліў яго Пеця. – Ведаеш, я бачыў па тэлевізары, як гарыць лес. Гэта страшнае відовішча! Згараюць сотні, тысячы вялікіх прыгожых дрэў, а на месцы лесу застаецца жудаснае папялішча! У такіх месцах ужо не скора штосьці вырасце ізноў. Гэта мёртвы чорны апалены лес.
     – Як шкада дрэвы, якія згарэлі па віне нядобрых людзей, – расхваляваўся Тузік. З яго вачэй пасыпаліся слёзы. Пеця паглядзеў на сабаку і зразумеў, што ён вельмі любіць і шкадуе свой лес.
     – Не хвалюйся, Тузік! У нашым лесе такое не здарыцца. Мы будзем ахоўваць яго.
     – Так, так, – хмыкнуў сабака. – Ад усіх вось такіх гора-турыстаў не ўсцеражэшся.
     – Тады мы паставім у лесе таблічкі з надпісамі "Беражыце лес! Гасіце вогнішчы! Не смеціце!"
     – Вось гэта правільна! – падтрымаў Пецю Тузік. І сябры, трохі адпачыўшы, паехалі далей.
     
     Праехаўшы яшчэ паўкіламетра, Пеця заехаў у цудоўны бярозавы гай. Шыкоўныя белыя бярозы з пералівістымі кронамі рассыпалі вакол сябе, па баках, сонечныя зайчыкі. Так яны стрэсвалі са сваіх бліскучых ліпкіх лісцікаў надакучлівыя сонечныя праменьчыкі. Але, стросшы адну зграйку прамянёў, бярозкі не ратоўваліся. На далікатныя лісцікі тут жа ўсаджваліся іншыя праменьчыкі. Можа быць, гэта была гульня?
     "Вось якія какеткі", – падумаў Пеця. Ён ужо разумеў значэнне гэтага слова, таму што не адзін раз чуў яго ў горадзе ад людзей. Какетнічаць - значыць, падабацца іншым. "Перад кім жа яны выкручваюцца?" – не разумеў Пеця. Гэта простае слова "выкручвацца" замест разумнага "какетнічаць" казала бабуля, звяртаючыся да сваёй кошкі.
     І тады Тузік сказаў:
     – Красуні-бярозкі закаханыя вунь у той магутны Дуб. Бачыш, ён расце наперадзе, на пагорку!
     – Усе да адной закаханыя? – здзівіўся Пеця.
     – Так! Гэта бывае нават у людзей.
     – Значыць, яны яго фанаты, – сказаў Пеця. Ён ведаў, што фанаты – гэта людзі, якія безразважна закаханыя ў якога-небудзь артыста.
     – Не! – не пагадзіўся Тузік. – Яны па-сапраўднаму закаханыя, і ўсе жадаюць стаць яго нявестамі.
     – Так не бывае, – запярэчыў Пеця.
     – Вядома, не бывае, – ухмыльнуўся Тузік. – Яны, бярозкі, толькі могуць марыць пра гэта, увесь час прыхарошвацца і круціцца перад Дубам. А яму падабаецца, што яго кахаюць. Ён тады здаравее ад радасных думак, становіцца больш мацнейшым і прыгажэйшым.
     – Сапраўды, які ён волат! – захапіўся Пеця, паглядзеўшы ўгару на велізарны разгалісты Дуб, калі яны праехалі міма яго.
     – А вось гэты Пень такі падманшчык! – Тузік паказаў лапкай на невялікі пянёк каля сцяжынкі. – Ён ашуквае ўсіх матылькоў, стракоз і жучкоў, якія садзяцца на яго, каб адпачыць. Пень выхваляецца, што, маўляў, ён раней быў велізарным трохсотгадовым дубам. Гэта няпраўда!
     – Чаму? – спытаў Пеця.
     – Ды хіба ад старога трохсотгадовага дуба застаўся б такі несамавіты маленькі пянёк? Старыя дубы вунь якія! – Тузік развёў лапы ў бакі, паказваючы, якім тоўстым павінен быць трохсотгадовы дуб. – На такім пні не тое, што пасядзець, і патанцаваць можна было б.
     
     – Ку-ку! Ку-ку! Ку-ку! – раптам данеслася з левага боку лесу. Цяпер ён стаў намнога гусцейшым і прыгажэйшым. Водар кветак і лугавой травы заказытаў нос Тузіка, і ён чхнуў.
     – Будзь здаровы! – пажадаў яму здароўя Пеця.
     – Дзякуй! – Тузік вылез з машыны і пабег збіраць грыбы. А аўтамабіль стаў у цяньку і задрамаў з дарогі.
     Не прайшло і гадзіны, як Тузік вярнуўся з поўным кошыкам грыбоў.
     – Бачыш! Усе, адзін у адзін, белыя! – цешыўся сабака.
     – Малайчына! Ты добры грыбнік, – пахваліў яго Пеця.
     Не паспеў Тузік усесціся на сядзенне чырвоненькага аўтамабіля, як да іх падляцела Сарока і затрашчала ва ўвесь голас:
     – Выратуйце дзяўчынку! Выратуйце дзяўчынку! Яна там, пад елкай, сядзіць і плача.
     – Хто плача? Дзе? – схамянуўся Пеця і паехаў следам за Сарокай.
     На палянцы пад елкай сядзела дзяўчынка гадоў сямі. Увесь яе тварык быў заліты слязамі, вочы распухлі, сукенка змята і выпацкана.
     "Яна заблудзілася", – зразумеў Пеця.
     – Ой, аўтамабіль, чырвоненькі! – усміхнулася дзяўчынка, калі падбегла да сяброў.
     Яна, як тая Сарока, пачала хутка лапатаць, тлумачыць, што пайшла ў лес па грыбы і выпадкова заблудзілася.
     – Якое шчасце, – радавалася малая, – што я ўбачыла вас! Вы ж выведзеце мяне з гэтага велізарнага лесу?
     – Выведзем, – пацвердзіў Тузік. – А ты, “расамаха”, не магла ў лес узяць компас альбо сотавы тэлефон! Навошта ідзеш у лес, калі не ведаеш яго?
     Але дзяўчынка не слухала сабаку. Яна супакоілася, села на сядзенне аўтамабіля, і яны паехалі назад усё па той жа сцежцы грыбнікоў.
     Па дарозе малая не пераставала распавядаць пра сябе. Сябры даведаліся, што яе завуць Кацяй, што цяпер яна гасцюе ў бабулі Наты. А ўвосень у горадзе дзяўчынка збіраецца стаць першакласніцай.
     – Такая маленькая, а ў лес адна пайшла! – палаяў яе Тузік. – Што, не баялася?
     – Не, – прызналася Каця. – Я забылася спытаць у бабулі дазволу. Але яна ўсё роўна мяне адну б не адпусціла. Мая бабуля такая занятая! Ёй трэба варыць ежу, ісці ў магазін за прадуктамі, карміць гусей і курэй, парася, а яшчэ даіць карову і палоть гарод.
     – А ты што, ёй не дапамагаеш? – здзівіўся Тузік.
     – Яна мне нічога не загадвае. Кажа, адпачывай, у школе яшчэ напрацуешся.
     – У школе ты будзеш вучыцца, сядзець за партай, а тут, у вёсцы, фізічная праца. Без яе не вырасцеш здаровай. Дапамагай сваёй бабулі, тады ёй будзе лягчэй, і яна з табой у лес пойдзе, – параіў Каце Тузік.
     
     Пеця ўехаў у вёску, і Каця адразу пабегла да сваёй хаты. Сябры паабяцалі, што калі зноў паедуць у лес, абавязкова возьмуць яе з сабой.
     У сваім двары Пецю з Тузікам чакаў сюрпрыз. Бабуля купіла на кірмашы парася, прывезла і пасадзіла яго ў хлеў. Парася было яшчэ зусім невялікім, гладзенькім, з караценькім хвосцікам, з кругленькім носікам-лычыкам і маленькімі вочкамі. Яно ўвесь час сапло, рохкала і варушыла ружовымі вушкамі. Проста нейкі цуд!
     – А мы табе, бабуля, грыбоў сабралі, – сказаў Тузік і паставіў перад ёй кошык з баравікамі.
     – Ой, якія ж вы ў мяне малайцы! – узрадавалася старая.
     – І Кацю выратавалі, з лесу вывезлі, яна заблудзілася, – прызнаўся Пеця.
     – Кацю? Дык, як жа гэта яна адна ў лес забралася, без дазволу! – абурылася бабуля. – Добра, што выратавалі яе. А то было б гора! – завохкала яна. – Малой не з кім тут гуляць. Дзяцей у вёсцы няма. Хай сябруе з вамі, я не буду пярэчыць. Няхай прыходзіць да нас у двор.
     
     Малюнак мастачкі Эльгі Паповай
     
      Працяг казкі
     
      Гэтая казка на рускай мове
25.06.17
Каталог TUT.BY Rambler's Top100