Новая школа
Новая школа
     
     Тата Вані будаўнік, ён будуе школу.
     Хутка школа ўжо прыме першых навасёлаў.
     Будуць у школе той вучыцца Ваня, Галя, Саша,
     З імі разам у школу пойдуць Міша, Каця, Даша.
     У прыгожай школе дзецям хочацца вучыцца,
     Мэтамі аб будучым з сябрамі дзяліцца.
     
     Галя хоча быць урачом, Міша праграмістам,
     Даша ў цырку выступаць, Каця стаць артысткай.
     – Будаваць хачу, як тата, – кажа хлопчык Ваня,
     Саша ж вырашыў даўно – трактарыстам стане.
     
     Хай Зямля наша квітнее, і радзіцца жыта,
     А да новых ведаў школа ўвесь час адкрыта.
19.04.26
Каталог TUT.BY Rambler's Top100