Зіма ў лесе
Зіма ў лесе
     
     Белыя сняжынкі з неба прылятаюць,
     Хрупкія, як ільдзінкі, кружацца, не таяць.
     Зіхацяць на сонцы і кладуцца пухам
     На сцяжынкі ў лесе з песняй завірухі.
     
     Усе галінкі дрэваў запарошаць смела,
     Сосны і ялінкі будуць у футрах белых.
     Іх яны сагрэюць, і мароз не ў сіле
     Дрэвы знішчыць у лесе, бо яны шчаслівы
     Што сняжынкі неба іх спасаюць узімку.
     Добра спаць сняжынкам з дрэвамі ў абдымку.
25.01.26
Каталог TUT.BY Rambler's Top100