Казачная аповесць – АРЫНКА І СОНЕЧНЫ МАТЫЛЁК - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Казачная аповесць – АРЫНКА І СОНЕЧНЫ МАТЫЛЁК
Казачная аповесць – АРЫНКА І СОНЕЧНЫ МАТЫЛЁК
     
Кніга "Арынка і Сонечны матылёк" – гэта гісторыя пра дзяўчынку, якая з малых гадоў жыла адна са старэнькай бабуляй у вёсцы. І хаця ў яе дзіцячым жыцці здараліся не толькі радасныя, але і цяжкія моманты, яна змагла быць добрай, жыццярадаснай, моцнай і безжурботнай.      Казачная аповесць прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
     
     Прадмова
     Мой дарагі юны сябар! Я не ведаю, колькі табе гадоў, школьнік ты ці яшчэ не ходзіш у школу. Але гэта не так важна. Галоўнае, я веру, што ты любіш сваіх родных людзей і гатовы дапамагчы ім, калі яны папросяць цябе аб гэтым. У нашым жыцці ўсякае бывае. І калі хтосьці хварэе, усёй сям'і вельмі цяжка, таму што трэба вылечыць роднага чалавека. Толькі тады шчаслівае і радаснае жыццё сям'і працягнецца.
     Казачная аповесць "Арынка і Сонечны матылёк" – гэта аповед пра дзяўчынку, якая з малых гадоў жыла адна са старэнькай бабуляй у вёсцы. У яе дзіцячым жыцці здараліся не толькі радасныя, але і цяжкія моманты. Маленькая, аднак вельмі адважная і безжурботная, гэта дзяўчынка не кінула хворага чалавека ў бядзе, яна імкнулася дапамагчы сваёй бабулі хутчэй акрыяць. На шчасце, побач з Арынкай заўсёды быў такі ж, як і яна, сапраўдны сябар, памочнік, трохі чароўны, але вельмі добры і любячы.
     Няхай гэта кніга, мой дарагі чытач, дапаможа і табе знайсці добрых і любячых сяброў, якія будуць дапамагаць табе, а ты – ім. Такімі сябрамі могуць стаць не толькі твае аднагодкі, але і дарослыя, твае родныя людзі.
     
     Змест
     
     АНАТАЦЫЯ
     ПРАДМОВА
     АРЫНКА ЖЫВЕ Ў БАБУЛІ
     У ЛЕС ЗА ЗЁЛКАМІ
     РАЗНАКВЕЦЦЕ ЛЯСНОЙ ПАЛЯНЫ
     ЗНАЁМСТВА З СОНЕЧНЫМ МАТЫЛЬКОМ
     У ЛЕС ЗА ЛЯСНЫМІ СУНІЦАМІ
     СУСТРЭЧА Ў ЛЕСЕ З СОНЕЧНЫМ МАТЫЛЬКОМ
     АРЫНКА – БАБУЛІНА ПАМОЧНІЦА
     АРЫНКІНЫ СЯБРЫ ЗАЎСЁДЫ ПОБАЧ
     ПРЫЙШЛА МАРОЗНАЯ ЗІМА
     НОВЫ ГОД І КАЛЯДЫ
     ДОБРАЕ ЧАРАЎНІЦТВА СОНЕЧНАГА МАТЫЛЬКА
     
     Ілюстрацыі да казкі зрабіў Штучны Інтэлект
     
     
     эл.кніга " Арынка і Сонечны матылёк "
     
     
     працяг
20.01.26
Каталог TUT.BY Rambler's Top100