Восеньскі настрой
Восеньскі настрой
     
     Калі восень прыходзіць да нас,
     Людзі з сумам яе сустракаюць.
     Вочы пільна на неба глядзяць,
     Бо там сонца кудысьці знікае.
     
     Не знікай, а яшчэ пасвяці
     І пагрэй так, як была ўлетку.
     Шчасце, радасць у нас не крадзі,
     Ты ж узімку прыходзіш к нам рэдка.
     
     Няхай птушкі яшчэ папяюць.
     Ім на поўдзень спяшацца не трэба,
     Калі сонца ласкава глядзіць
     І ўсмешкай адорвае неба.
19.09.25
Каталог TUT.BY Rambler's Top100