Бярозавае Семечка і бабуліна Цыбуліна - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Бярозавае Семечка і бабуліна Цыбуліна
Бярозавае Семечка і бабуліна Цыбуліна
На краю поля расла высокая стройная белая Бяроза. Увесну на яе галінах вырасталі далікатныя зялёныя лісточкі. Бяроза любіла шамацець імі і красавацца ў прамянях узыходзячага Сонейка. Неўзабаве на яе галінах побач з лісточкамі выраслі сапраўдныя “завушніцы”, такія доўгія зялёныя "вісюлькі". У канцы лета яны пажоўклі і распушыліся, таму што ў кожнай “завушніцы” паспела шмат малюсенькага крылатага насення. Усе яны былі гатовыя да таго, каб разляцецца па акрузе. Гэтым крылатым стварэнням хапіла лёгкага подыху Ветрыка. Яны адарваліся ад галін сваёй мамы Бярозы і адправіліся ў займальнае вандраванне па белым свеце.      Адно самае маленькае Семечка Бярозы праляцела праз вялікае поле і дабралася да невялікай вёсачкі. Яно стамілася пырхаць і прызямлілася поруч плятня агароду. На тым агародзе даспявала гародніна, якую яшчэ ўвесну пасадзіла бабуля Ганна.
     – Можна я тут спажыву? – ветліва спытала Семечка ў самай вялікай Цыбуліны, якая сядзела пасярод цыбульнай градкі.
     – Пажыві, – дазволіла Цыбуліна, – толькі хто ты такая? – спытала яна.
     – Я – Семечка вунь той Бярозы, што расце ля самага лесу. Яна – мая мама.
     – Ты? – здзівілася Цыбуліна. – Аднак Бяроза такая вялікая, а ты – карантышка.
     – Нічога страшнага, – супакоіла Цыбуліну Семечка. – Вось я пажыву ў вас і таксама вырасту, ператваруся ў вялікую белую бярозу.
     – Няпраўда! – зашумелі ўсе астатнія цыбуліны на цыбульнай градцы. Яны пажоўклі, наліліся сокам, і іх круглыя спінкі блішчалі на Сонейку.
     – З такога маляняці, як ты, можа вырасці толькі морква ці бурак, у крайнім выпадку, агурок ці памідор, – сказала Цыбуліна. – Мяне бабуля ўвесну пасадзіла ў зямлю. Тады я таксама была цыбулінкай, толькі маленькай, аднак, нашмат больш за цябе. Улетку я падрасла і выпусціла доўгія зялёныя стрэлкі. Але яны былі нашмат ніжэйшыя, чым ствол той самай Бярозы.
     – Вядома, такой высокай, як мая мама, я не адразу стану, – пагадзілася Семечка, не жадаючы далей працягваць гутарку.
     Цёплая зямля ахінула яе сваім мяккім покрывам, напаіла вадзіцай, прашаптаўшы на вушка: "Спі, далікатнае стварэнне, будучай вясной ты зноў убачыш Сонейка". Семечка вельмі стамілася і таму хутка заснула. Маленькае крылатае, яно моцна спала ўсю восень і зіму, і за ўвесь гэты доўгі час убачыла тысячу шчаслівых сноў. Семечка прачнулася толькі тады, калі на бабуліным агародзе растаў увесь снег. Цяпер яно ўжо было не простым семечкам, а далікатнай тоненькай зялёнай Сцяблінкай. Яна толькі што вызірнула з-пад зямлі на белы свет. З чыстага блакітнага неба, усміхаючыся, на яе глядзела вясновае Сонейка!
     Цёплы Ветрык патрапаў зялёную Сцяблінку і весела прасвістаў:
     – Малайчына, прадзяўблася з зямлі! Далей падрастай, угару паднімайся, калі жадаеш вырасці такой вялікай, як твая мама.
     – Я паспрабую, – паабяцала бярозавая Сцяблінка.
     Колькі часу ёй спатрэбіцца, каб ператварыцца ў высокую стройную бярозу, мы не даведаемся. Напэўна гадоў дваццаць, а то і больш. Толькі гэтую тоненькую Сцяблінку ў сваім агародзе заўважыла бабуля. Яна пачала даглядаць яе, дапамагаючы Сцяблінцы прыжыцца і не засохнуць. Бабуля абкопвала яе і палівала далікатныя карэньчыкі маладой Бярозкі вадой, як і астатнюю сваю гародніну, якую пасадзіла на агародзе…
     Год ад году Бярозка расце і набіраецца сіл, яе зялёныя лісточкі цярэбіць ласкавы Ветрык і прыносіць прывітанні ад мамы старой Бярозы. І ўсе, хто жыве ў гэтай вёсачцы, даўно заўважылі маладую Бярозку і любуюцца на яе, як на дарагі падарунак, які падарыла бабулі старая Бяроза.
     
      Гэта казка на рускай мове
19.05.25