
Расклад
Жылі-былі ў лесе дзве сям'і – вавёрчына і заячая. У хатцы мамы-вавёркі падрастала дачушка, вавёрачка Вера, а ў хатцы мамы-зайчыхі – сынок, зайчаня Сёмка. Малыя былі аднагодкамі і хадзілі ў адзін і той жа лясны дзіцячы садок. Непрыкметна праляцела некалькі гадоў. Вавёрачцы і зайчаняці споўнілася па шэсць гадоў, і яны рыхтаваліся да паступлення ў першы клас. Вавёрачка Вера загадзя вывучыла ўвесь алфавіт і навучылася лічыць да ста. А Сёмка і ў вус не дзьмуў. "Усяму гэтаму мяне навучаць у школе", – казаў ён Веры, калі тая выхвалялася перад ім сваімі ведамі. І вось вавёрачка і зайчаня пайшлі ў школу. Першы клас Вера скончыла з выдатнымі адзнакамі, а Сёмка толькі на добрыя адзнакі ледзь выцягнуў. Да таго ж, ён не адрозніваўся сабранасцю, спазняўся на заняткі, прасыпаў. Настаўніца па фізкультуры дакарала Сёмку за тое, што ён не займаецца ранішняй зарадкай, не гартуецца, таму стаў даволі часта прастуджвацца.
– Ты безуважлівы, лянівы, – казала Сёмку Вера. А той крыўдзіўся і зайздросціў сяброўцы.
А дапамог зайчаняці выправіцца са сваімі недахопамі адзін просты сакрэт – "Расклад". Сёмка ўбачыў у хаце Веры такі "РАСКЛАД" на лісце паперы, прымацаваны да сцяны каля яе пісьмовага стала. У раскладзе вавёрачка ўсе свае справы на кожны дзень тыдня распісвала па хвілінах.
"Дык вось што ёй дапамагае добра вучыцца і быць сабранай!" – здагадаўся Сёмка і вырашыў, што абгоніць Веру ў вучобе. Дома ён склаў свой "РАСКЛАД", старанна прадумаўшы ўсе дэталі. І гэты лісток павесіў прама каля свайго ложка. З таго дня ён пачаў усё выконваць строга па гадзінах, зазначаных у раскладзе.
Цяпер Сёмка прачынаўся па будзільніку, рабіў ранішнюю зарадку, своечасова адпраўляўся ў школу. Дома пасля ўрокаў, паглядзеўшы ў расклад, ён расходваў менш часу на забаўкі і смартфон, каб, не спяшаючыся, выконваць усе хатнія заданні.
І ў яго ўсё атрымалася! Цяпер Сёмка таксама выдатнік, і няхай Вера зайздросціць яму.
Гэта казка на рускай мове
1.03.25