КАЗАЧНАЯ КРАІНА
Кніга казак "Казачная краіна" прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. У ёй сабраны цікавыя пазнавальныя казкі пра расліны, а таксама чароўныя гісторыі пра казачных герояў і іх неверагодныя прыгоды. Разам з героямі казак юны чытач даведаецца, як вучыўся музыцы чорны Грак, хто дапамог у цырку старому Клоўну, куды патрапілі Арлекіна з Мальвінай, і яшчэ шмат цікавых гісторый схавана на старонках гэтай кнігі. Героі казак вучаць дабрыні, спагадлівасці, павазе да старэйшых, узаемаразуменню, уменню аказаць дапамогу таму, хто патрапіў у бяду, уважліваму і асцярожнаму стаўленню да прыроды.
Прадмова да кнігі
Да юных чытачоў
Усе дзеці любяць, калі ім расказваюць альбо чытаюць казкі. Тым больш, калі яны цікавыя і запамінальныя. У маім дзяцінстве мне і майму браціку матуля часта чытала казкі. Яна прыносіла кнігі казак з дзіцячай бібліятэкі. Мы з вялікай увагай і задавальненнем слухалі мамін голас і ўяўлялі сабе цудоўных казачных герояў. З тых даўніх часоў я палюбіла казкі і нават пачала складаць іх сама.
Я раскажу вам, дарагія дзеткі, свае казкі. Яны цікавыя і чароўныя. Героі казак адпраўляюцца ў займальныя падарожжы, знаходзяць добрых сяброў, дапамагаюць адно аднаму.
Разам з героямі казак вы даведаецца, як вучыўся музыцы чорны Грак, хто дапамог у цырку старому Клоўну, куды патрапілі Арлекіна з Мальвінай, і яшчэ шмат цікавых гісторый схавана на старонках гэтай кнігі. Героі казак вучаць дабрыні, спагадлівасці, павазе да старэйшых, узаемаразуменню, уменню аказаць дапамогу таму, хто патрапіў у бяду, уважліваму і асцярожнаму стаўленню да прыроды.
Спадзяюся, што мае казачныя гісторыі зацікавяць паважаных чытачоў і спадабаюцца ім.
З цеплынёй і любоўю, бабуля Таня.
Змест кнігі наступны:
Сінявокія зорачкі
Казачная краіна
Грак - музыкант
Стары клоун
Гутаперчавая царыца
Васілёк і Васіліса
Дзедаў амулет
Чаму журыўся Арлекіна?
Зачараваныя сястрычкі
Ручай адтаў!
Памочніца Сняжана
Хлопчык Верабейка і яго сябры
Як цяжка быць няўрымслівым медзведзянём
Электронную кнігу “Казачная краіна” можна знайсці на галоўнай старонцы ў раздзеле “Казкі і апавяданні”
эл.книга " Казачная краіна "
5.02.25