Ліпень – чырвонага колеру, з навальніцамі прыходзіць - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Ліпень – чырвонага колеру, з навальніцамі прыходзіць
Ліпень – чырвонага колеру, з навальніцамі прыходзіць
     
Чароўны сонечны прамень па імені Ліпень працягнуў працу брата. З яшчэ большай стараннасцю ён узяўся саграваць неабсяжныя абшары паўночнай зямлі. А яна ад такой бесперапыннай спякоты пачала сохнуць, рэпацца і пакрывацца пылам. Кветкі і пасевы на высушанай зямлі зусім паніклі без вільгаці і былі гатовыя загінуць! А гарачы Ліпень не разумеў, што для жыцця на паўночнай зямлі патрэбны не толькі цяпло, але і вільгаць.      Мудрая чараўніца Лета хутка заўважыла памылку Ліпеня.
     – Ах, як Ліпень распаліў зямлю! – занепакоілася яна і тэрмінова сазвала з марскіх абшараў цёмныя дажджавыя хмары.
     У гэту гарачую пару года не абыйшлося без навальніц. Чараўніца Лета – вялікая аматарка пастраляць з вышыні агністымі стрэламі. На шчасце, бяды навальніцы не нарабілі, а зямлю асвяжылі і супакоілі расліны, дазволіўшы ім удосталь напіцца дажджавой вады.
     – Вы толькі паглядзіце, якую я вясёлку намаляваў на небе з кропелек дажджавой вады! – захапіўся сваім чароўным тварэннем Ліпень.
     Сонечны Ліпень быў вельмі ўдачлівы. Ён з радасцю дапамагаў на палях пасевам, а на сенажацях – траве даспяваць, каб прынесці карысць жыхарам паўночнай зямлі. На палях ужо каласаваліаі набірала сілу збажына, у лясах прасіліся ў кошыкі саспелыя ягады і грыбы, у садах і на агародах даспявала гародніна і садавіна. А якое задавальненне для дзятвы было паласавацца саспелымі малінамі ці чарніцамі, сарваць у бабулі на градцы сакавіты агурочак. Пчолы з задавальненнем збіралі смачны нектар з лясных і садовых кветак, прыносячы яго ў свае вуллі.
     Нажаль, трыццаць адзін дзень, які Ліпень правёў на Зямлі, дапамагаючы Лету, праляцелі зусім непрыкмектна. Чароўнаму сонечнаму прамяню прыйшлося пакінуць Паўночны лес, абагрэтыя ім поля, азёры і рэкі, каб не спазніцца з вяртаннем дахаты.
     
     Рисунок
     Ахтариева И., 4 года. МАДОУ Нижнетавдинский детский сад "Колосок". Работа: "Краски лета". Руководитель: Попова Т.В.
     
     
      Гэта казка на рускай мове
28.09.24