Зямля адаграваецца
Кожны дзень Сакавік і яго сябры адагравалі ад лёду і снегу ўсе новыя і новыя часткі Паўночнага лесу. Сябры не ленаваліся зазіраць ва ўсе норкі і цікавіцца здароўем іх насельнікаў.
– Мае дзеткі хварэюць, – пажаліўся Вожык. – Яны прастылі. Але вашы цёплыя прамяні саграваюць іх. Спадзяюся, важаняты неўзабаве паправяцца.– Вядома, паправяцца! Я іх яшчэ больш сагрэю, – паабяцаў Сакавік.
Шчодры Сакавік і яго сябры-праменьчыкі, не шкадуючы сіл, адорвалі лясы, палі, рэкі і азёры паўночнага краю Зямлі невычэрпнай сонечнай энергіяй.
Вавёрачка вывела з дупла ўсіх сваіх ваверчанят. Яны ўселіся на галінах бярозы і падставілі сонечным праменьчыкам спінкі, лапкі і рудыя хвосцікі.
Адчуўшы прыход вясновага цяпла, з лясной бярлогі вылезлі мама-мядзведзіца і двое медзведзянят. Маляняты праціралі вочкі, прыжмурваліся, разглядаючы новы для іх сонечны свет. Яны прынюхваліся, прагна ўбіраючы ў сябе незнаёмыя пахі вясновага лесу, і нават спрабавалі даследаваць яго. Але мама-мядзведзіца строга рыкала, не дазваляючы малянятам далёка адыходзіць ад бярлогі.
Адталая ад снегу і лёду зямля неўзабаве падарыла свету першыя зялёныя парасткі раслін. То тут, то там на сенажацях і палянках заквітнелі першацветы: белыя падснежнікі, блакітныя пралескі, фіялетавыя кветачкі сон-травы, белыя пялёсткі ветрагонкі лясной. Яны ўсміхаліся, выпростваючы свае далікатныя пялёсткі, а потым, пазбіраўшыся разам, вадзілі карагоды і спявалі вясновыя песенькі.
Сініцы і вераб'і, сарокі і вароны, чорныя крумкачы – усе птушкі, якія зімавалі ў лесе, цяпер цешыліся цёпламу вясноваму Сонейку. Вёрткія сінічкі рассыпалі па лесе звонкія мелодыі і сваім "дзінь-дзінь" яшчэ больш паднімалі ва ўсіх шчаслівы вясновы настрой.
А ласкавы цёплы Веснавей падключаў да звону сінічак сваю мелодыю.
– Ух ты! – свістаў Веснавей. – Як добра! Вясна здаравее, яна хутка прыйдзе сюды. Чакайце яе! Яна ўжо ўдарозе!
Пералётныя птушкі адчулі прыход цяпла і пачалі вяртацца з далёкіх паўднёвых краін да сваіх леташніх гнездзішчаў.
– Вы чулі? Шэрыя гусі, жураўлі і буслы, лебедзі, кнігаўкі, шпакі і жаўрукі вярнуліся, – паведаміў усім жыхарам лесу стары Грак. Ён быў вельмі рады доўгачаканай сустрэчы з птушынымі сябрамі.
Гэта казка на рускай мове
28.09.24