Дасціпныя, нястомныя і вельмі кемлівыя - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Дасціпныя, нястомныя і вельмі кемлівыя
     
     ВАДЗІЦЕЛЬ
     Вунь імчыцца самакат
     Па дарожцы парку.
     За рулём стаіць хлапчук
     У кашулі яркай.
     
     Лоўка правіць ён рулём,
     Аб’язджае ямкі,
     Каб яму гэты дзянёк
     Не здаваўся жаркім.
     
     Пільна сочыць за ўсім,
     Шлях яго не лёгкі.
     Каб вадзіцелем узрасці,
     Патрэбны вочы зоркія.
     
     
     ПЕКАР
     У Марусі брацік ёсць –
     Сашка канапаты.
     Калі вырасце, казаў,
     Пойдзе ў салдаты.
     
     А дзяўчынка хоча стаць
     Пекарам пячэння.
     Абяцала ёй зрабіць
     Мама абучэнне.
     
     Трэба торцік ім спячы,
     Смачны каравай.
     Каб было чым частаваць
     Сваякоў у маі.
     
     
     ЛЁТЧЫК
     Палятаць на самалёце
     Так хацелась Ромку,
     Калі тата ад’язджаў
     У камандзіроўку.
     
     Слёзкі плылі ў вачах,
     І так сумна была.
     А бабуля супакой
     Яму не зрабіла.
     
     Толькі мовіла: – Калі
     Ты дарослым станеш,
     Да далёкіх аблакоў
     Сам рукой дастанеш.
     
     Паляціш у вышыню
     Лётчыкам выдатным,
     Тата ж будзе на зямлі
     Дзедам барадатым.
     
     
     КРАЎЧЫХА
     У Кацінай лялькі спадніца старэнькая,
     Не будзе гуляць з ёй каток маладзенькі.
     
     Смуткуе дзяўчынка, зрабіць што не ведае,
     Каб коцік гуляў з ёй і лялькай – з абедзвюма.
     
     Прыдумала – трэба абноўку пашыць,
     Чым ляльцы і коціку лад падарыць.
     
     У мамкі тканіну папросіць, нажніцы,
     І скроіць сама, і пашые спадніцу.
     
     Краўчыха з дзіця атрымаецца хутка,
     Бо хоча яна шыць сукенкі малюткам.
     
     
     КУХАР
     Мама часта на рабоце
     Да пазна працуе.
     Хлопчык Ваня з катом Васькам
     Ля акна сумуе.
     
     Есці хочуць, што ж зрабіць ім,
     Калі мамы нету?
     Не сварыла яна супу,
     І няма катлеты.
     
     Дык зраблю Я смачну кашу
     З малака, аўсянкі.
     Сам паем, а кату Ваську
     Падалью смятанкі.
     
     
     БУДАЎНІК
     Будаўнік – вось гэта праца! –
     Думае Максім. –
     Збудаваць свой дом і школу,
     Нават магазін!
     
     Але як зрабіцца смелым,
     Не баяцца вышыні?
     Бо на дом трэба ўзлесці,
     Працаваць да цемнаты.
     
     Не змагу я – гэта цяжка,
     Лепш ваздіцелем пайду,
     Ці краўцом, як дзядзька Саша,
     Працу я заўжды знайду.
     
     Будаваць, канешне, буду
     Дом на дачы летам.
     Там не страшна – разам з татам
     Ды з любімым дзедам.
     
     
     КРАНАЎШЧЫК
     За акном страла лятае –
     Нехта кранам правіць.
     А дзяўчынка назірае –
     Як ён груз даставіць.
     
     – Хутка дом яны збудуюць, –
     Мама ёй сказала.
     – Хто ж сядзіць у вунь той будцы? –
     Маша запытала.
     
     – Кранаўшчык – дарослы хлопец
     Мабыць там працуе.
     Гаспадар ён крана зранку,
     Бо стралой кіруе.
     
     Трэба смелым быць і спрытным,
     Добра навучыцца
     Упраўляць вялікім кранам
     І не разгубіцца.
     
     Кран высокі. Хлопец лезе
     На яго пад неба.
     Лёгкай птушкай у ім лётаць
     Цэлы дзень патрэбна.
     
     Але дом збудуе хутка
     Кран той для людзей.
     Чалавек, што з ім працуе –
     Смелы чарадзей.
     
     
     КАНСТРУКТАР
     
     У Танюшы брацік ёсць,
     Завуць яго Колька.
     Марыць ён вучоным стаць,
     Скончыць школу толькі.
     
     Можа ўсё сканструяваць,
     Намалюе плату.
     І дэталі прыпаяць
     Хлопчык будзе рады.
     
     Колька маме пазбіраў
     Радыёпрыёмнік.
     А дзядуля пахваліў:
     – Вырасце разумнік.
     
     Будзе многа ён рабіць
     Усім патрэбнай працы.
     Беларусь сваю любіць,
     Каб была багатай.
     
     
     ФІЗКУЛЬТУРНІК
     
     Каця і Галя – гарэзы-сяброўкі
     Любяць спартыўныя трэніроўкі.
     Раюць яны і табе – не лянуйся,
     Стань фізкультурнікам – трэніруйся.
     
     Адарваць ад смартфона не спатрэбіцца ўрач,
     Калі выйдзеш у двор, пагуляеш у мяч.
     Палюбі ж ты канькі ці паездкі на ровары.
     Будзеш дужым заўсёды тады і здаровым.
     
     
     ПАШТАЛЬЁН
     
     Паштальён прынёс пісьмо
     Вадзіку ад друга
     З той краіны, што ляжыць
     За Палярным кругам:
     
     "Калі хочаш, прыязджай,
     Да мяне сустрэцца.
     Толькі холадна ў нас,
     Не сціхае вецер".
     
     "Лепш сюды ты прыязджай,
     – Вадзік разважае. –
     Зараз цёпла будзе тут.
     Вясну сустракаем".
     
     Дапісаў хлапчук адказ
     Сябру дарагому.
     Як хутчэй яго паслаць
     Да севернага дома?
     
     Вось уручае ён канверт
     На бліжэйшай пошце:
     - Я даведацца хачу,
     Калі пісьмо дойдзе?
     
     Там, на пошце, паштальён
     Адказаў, што ведаў ён:
     – Наш паштовы самалёт
     Адпраўляецца ў палёт.
     
     Атрымае хутка сябар
     Тваё прывітанне.
     Можа збудзецца ў вас
     Цёплае спатканне.
     
     А хлапчук глядзіць і кажа:
     – Паштальёнам буду,
     Каб у канверціках дарыць
     Шчасце добрым людзям.
25.11.24