Наташкін садок
Паміж пяціпавярховымі хрушчоўкамі, дзе жыла Наташка, кожную вясну расквіталі цэлыя сады, пакінутыя ад стаяўшых тут раней прыватных драўляных хат. Акно яе пакоя на трэцім паверсе выходзіла прама ў сад. Дзяўчынцы было трынаццаць гадоў, калі Наташкіна сям'я пасялілася тут. З тых часоў кожны год увесну яна любавалася квітнеючымі дрэвамі. Першымі распускалі свае шматлікія белыя кветачкі вішні і слівы, а праз некалькі тыдняў яблыні і грушы запар пакрываліся вялікімі букецікамі далікатных бела-ружовых кветак. Кветкі вельмі прыемна пахлі, водар ад іх ляцеў у адкрытую фортачку яе акна. Як прыемна было глядзець на гэтыя квітнеючыя дрэвы ці шпацыраваць у садзе!
Каля самага пад'езда яе дома расла самотная вішня. Пад ёй старыя дзядкі паставілі лаўку і маглі гадзінамі сядзець на ёй, абмяркоўваючы пражытае жыццё. Вішня была ўжо немаладая, але кожную вясну буйна квітнела, а ўлетку дарыла людзям свае саспелыя сакавітыя і вельмі смачныя вішанькі.Па суседстве з Наташкай у доме жыло шмат яе аднагодкаў. Моладзь падрастала, дзяўчынкі станавіліся дзяўчынамі, хлопчыкі - юнакамі. І, вядома ж, яны ўлюбляліся адно ў аднаго. А як добра было цёплым травеньскім адвячоркам пагуляць у садзе, адламаць з куста пахкую галінку бэзу ці язміну, пакатацца на арэлях, што стаялі на дзіцячай пляцоўцы.
Дарослыя любілі сваіх дзяцей і цешыліся, гледзячы, як яны сталеюць і прыгажэюць, а кожная маці хваліла свайго "дзіцёнка" і ганарылася ім. Побач з Наташкіным акном быў гаўбец адной бабулі. Бабулька кожны год спецыяльна расціла на ім мацыёлы - кветкі, ад якіх у акно дзяўчынкі ўсё лета трапляў духмяны водар.
Адзін за адным сябры Наташкі выходзілі замуж і жаніліся. Наташка не была выключэннем. Яна знайшла сабе падыходзячага вясёлага і лагоднага хлопца.
Прайшлі гады. У яе нарадзіўся сын Максімка. І яны з мужам абзавяліся дачай - хатай у вёсцы. Але на агародзе, акрамя адной старэнькай вішні, у іх нічога не расло. Жанчына пачала купляць на кірмашы маладыя саджанцы яблыняў, сліў, груш і саджаць іх у сябе ў гародзе. Не ўсё з іх прыжываліся. Але, усё-такі, праз некалькі гадоў поруч яе вясковай хаты заквітнеў маленькі садок.
Як жа цяжка гадаваць малады сад! Наталля берагла, песціла, хавала ад марозу свае дрэўцы. Улетку палівала, падкормлівала, падвязвала, апырсквала ад шкоднікаў. А дрэвы, як маленькія дзеткі, чакалі і чакалі яе ласкі, яе цяпла.
Прайшло некалькі гадоў. Дрэвы пачалі плоданасіць. Вось і дачакалася Наташка сваіх яблычкаў. Родныя дрэвы, як удзячныя дзеці, дарылі ёй свае сакавітыя духмяныя плады.
Якое ж гэта задавальненне паспрабаваць свае самыя смачныя яблычкі!
Гэты аповед на рускай мове
18.09.24