Белка
Першы раз я ўбачыла яе зусім маленькім кацянём, калі працавала ў сваім агародзе на дачы ў вёсцы. Гэта было чароўнае белае кацяня. Яно прабегла міма мяне і схавалася за хатай. Праз год да мяне прыйшла маладая пухнатая беленькая котачка. Акрамя сваёй прыгажосці, яна адрознівалася яшчэ мяккасцю і пакорнасцю свайго кацінага характару. Бывала, прыйдзе, сядзе і глядзіць сваімі вялікімі зялёнымі вочкамі, не прамовіўшы ні гуку. Я карміла яе, і яна, насыціўшыся, аблізвалася і, мякка пераступаючы лапкамі, павольна праходзіла міма мяне, як бы моўчкі выказваючы сваю падзяку за ежу. Паступова котка прывыкла да мяне, і мы прывязаліся адна да адной. Цяпер, як толькі я і мая сям'я прыязджалі на дачу, Белка, убачыўшы нас і адчыненыя дзверы нашай хаты, імчалася да ганку. І ўжо немагчыма было яе не накарміць, бо яна магла чакаць тут ежу да позняга вечара. Але ніводнага гуку ці жаласнага мяўкання я ад яе ніколі не чула. Днём, часам, Белка заходзіла ў нашу хату, хаця і баялася гаспадара, майго мужа, які ўбачыўшы яе, заўсёды праганяў. Зразумеўшы, што яго няма ў хаце, котка церлася аб мае ногі, паціху варкочучы, быццам напяваючы штосьці.
Гэта была нічыйная котка, у яе не было гаспадара. У вёсцы ва ўсіх ёсць каты, і лішніх катоў ніхто асоба браць не жадае. Таму, калі мы ад'язджалі, яна хадзіла па дварах у пошуках ежы, імкнучыся прыбіцца да каго-небудзь у хату.Прайшло некалькі гадоў. І аднойчы ўвесну я не адразу пазнала сваю ўлюбёнку. Да мяне прыбегла брудная, уся з падранай поўсцю, котка. Аказваецца, узімку яна залезла да суседкі ў печку і абпалілася. Я шкадавала і карміла яе ўсё лета, нават думала пакупаць. Але яна неяк сама абцерлася і трохі папрыгажэла.
Так некалькі гадоў я сябравала з Белкай. Яе любиў і мой сын Алёшка. Але ўвесну мінулага года котка не сустрэла мяне ні ў першы раз майго прыезду, ні ў другі. Што здарылася? Дзе ж мая котачка? Я спытала ў суседкі. І што ж я пачула ў адказ? "Ды яна, нахабная, узімку сцягнула з адрыны кураня. Таму мой сын Вася адвёз яе на машыне далей адгэтуль".
Вось так я і страціла сваю котачку. Дзе яна цяпер, што з ёй, адзін Бог ведае! Мне вельмі шкада яе, як родную, шкада, што я не змагла своечасова забраць яе ў сваю гарадскую кватэру.
Гэты аповед на рускай мове
18.09.24