Маленькая чараўніца - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Маленькая чараўніца
Маленькая чараўніца
Неяк зімой я была ў камандзіроўцы на Бярозаўскай ДРЭС. Мяне ўразіла кветкавая галерэя ў пешаходным пераходзе паміж адміністрацыйным корпусам і котлатурбінным цэхам. Па ўсім пераходзе ўздоўж вялікіх вокнаў расло мноства разнастайных хатніх кветак і кактусаў. Шмат разоў, праходзячы па пераходзе, я назірала, што кветкі ніхто не даглядае, нават не палівае. Памацала глебу, яна была сухая. Але кветкі, да майго здзіўлення, усе вельмі добра раслі, шмат з іх нават цвілі. Тут я ўбачыла некалькі квітнеючых "дрэў кахання", кактусы ўпрыгожвалі ярка-чырвоныя зорачкі кветак.      – Хто ж даглядае ўсю гэтую прыгажосць? – спытала я ў працаўніка станцыі.
     – Ды асабліва ніхто, проста глеба добрая, – быў адказ.
     І тут я заўважыла пчолку, якая пералятала з кветкі на кветку. Пчолка! Узімку! За акном жа дваццаціградусны мароз!? Значыць вінаватая ва ўсёй гэтай прыгажосці звычайная пчала! Яна пераканала кветкі, што цяпер лета, яно сагравае іх сваім цяплом. Вось і квітнеюць яны на радасць усім.
     
      Гэты аповед на рускай мове
18.09.24