Чароўныя куточкі нашай Радзімы - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Чароўныя куточкі нашай Радзімы
Чароўныя куточкі нашай Радзімы
     
Зборнік казачных гісторый “Чароўныя куточкі нашай Радзімы” зацікавіць юных чытачоў, якія хочуць больш даведацца пра цудоўныя жывапісныя мясціны нашай дарагой Беларусі. Разам з казачнымі персанажамі яны здзейсняць віртуальныя падарожжы па вялікіх рэках, наведаюць дзіўныя па прыгажосці беларускія азёры, патрапяць ў чароўны запаведны лес.      Чытачы даведаюцца, колькі багацця захоўвае наша Радзіма, якая выдатная і дзіўная яе прырода! І, вядома ж, ім захочацца самім адправіцца ў сапраўдныя вандраванні, каб бліжэй адчуць гэту прыгажосць, насычыцца дабрынёй і любоўю роднай зямлі.
     
     
     
     Прадмова
     Мой юны сябар!
     Калі ты любішь падарожнічаць, то гэта кніга для цябе. Смела гартай яе старонкі, каб разам з вясёлымі і кемлівымі казачнымі героямі, птушкамі і звярамі адправіцца ў падарожжы па вялікіх рэках, завітаць да дзіўных па прыгажосці беларускіх азёраў і патрапіць у чароўны запаведны лес.
     Якая прыгожая беларуская прырода, колькі чароўных фарбаў можна знайсці ў маленькім лісточку маладзенькай бярозкі, вадзяных іскрынках імклівага ручайка, серабрыстай роўнядзі лясных азёр, на сагрэтай вясновым сонейкам лясной палянцы! І нам, жыхарам такой выдатнай краіны, трэба берагчы і захоўваць яе скарбы для шчаслівага мірнага жыцця людзей на цудоўнай радзімай зямлі.
     
     Змест кнігі
     
     ЧАРАЎНІЦТВА ЛЯСОЎ, АЗЁРАЎ І РЭК
     Мiлая мая бярозка
     Добрая Рэчачка
     Дзіўная сустрэча Вясны з Зімой
     Плывучы астравок
     Блакітныя азёры
     Чайчын востраў
     Беларускае мора
     Палеская Амазонка
     Тры Вялікія ракі
     
     Цудоўныя ілюстрацыі да кнігі казак “Чароўныя куточкі нашай Радзімы” зрабіла вядомая беларуская мастачка Наталля Расолька.
     
     Відэа кнігі https://www.youtube.com/watch?v=N6UkGybCgwI

     Дарагія сябры! Шукайце гэту пазнавальную кнігу з казкамі пра нашу Радзіму ў выдавецтве “Беларусь”, а таксама ў кнігарнях Акадэмкнігі, Белкніга.
     https://izdatelstvo.by/upload/.04.pdf
11.03.25