Всновы настрой - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Всновы настрой
Всновы настрой
Калі я ехала ў машыне хуткай дапамогі ў радзільны дом 3 траўня 1985 года, на вуліцах вецер насіў пясок і прасохлы верхні пласт зямлі з газонаў. Травы і зелені яшчэ не было. Але літаральна за пяць дзён да 9-га траўня, дня выпіскі з бальніцы мяне з маім нованароджаным сынам, усё зазелянела: дрэвы апрануліся ў далікатна-зялёны ўбор з маладзенькіх лісточкаў, на зямлі зазелянела траўка. Атрымалася так, быццам сама прырода вітала і віншавала са з'яўленнем на свет майго Алёшку. Гэта быў вельмі добры знак лёсу.      Сёлета ўжо літаральна праз тыдзень майму сыну споўнецца сямнаццаць гадоў. Гады непрыкметна праляцелі, сын ужо вышэй за мамы і таты. Пятага траўня – Вялікдзень, чацвёртага траўня – дзень нараджэння Алёшы. А як жа прырода? Сёлета прырода ажыла ўжо даўно. З пачатку красавіка ўсталявалася цёплае надвор’е. На кустах, дрэвах ужо вялікія лісцікі, трава паспела вырасці, квітнеюць вішні, чаромха. Кажуць, што вясна сёлета прыйшла незвычайна рана, такога ніколі не было. Хутка Першага траўня.
     У гады сваёй маладосці я з задавальненнем хадзіла на першамайскія дэманстрацыі. Памятаю, нават звадзіла Алёшку, калі яму было чатыры гады. Гэта свята для мяне было на другім месцы пасля Новага года. Моладзь ішла ў калонах прыбраная, вясёлая, з маладымі галінкамі бярозы, шарыкамі і флажкамі. Спявалі песні, танчылі, жартавалі, смяяліся. Цяпер гэтага свята няма для мяне і для маіх аднагодкаў. Засталіся толькі ўспаміны. Затое з'явілася Вербніца, Вялікдзень. Заўтра пайду ў царкву асвячаць вербачку – гэта радасць для мяне.
     
      Гэтае апавяданне на рускай мове
27.04.02