Добрая Аблачына - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Добрая Аблачына
Добрая Аблачына
Па небе лётала Аблачына, мяккая пухнатая і вельмі лёгкая. Яна, нібы, птушачка, весела пырхала і спявала любімую песеньку пра лета. Тым часам унізе, на Зямлі, у пясочніцы гуляла Людачка. Яна была сур'ёзная і ўважлівая, таму што будавала замак з пяску. Ёй вельмі хацелася, каб мама пахваліла яе.      – Ён прыгожы? – спытала яна ў мамы.
     – Так, замак у цябе атрымаўся цудоўны. Малайчына! – сказала мама. – Але давай мы яму яшчэ вежку дабудуем.
     – Я сама, – сказала Людачка і старанна прымацавала зверху на замак вежку з пяску.
     Але тая не ўтрымалася і рассыпалася. Пясок абсыпаўся, ён быў вельмі сухі.
     – У-ў-у… – засмуцілася дзяўчынка, і слёзкі пацяклі ў яе з вачэй.
     – Не плач, – сказала мама. – Мы папросім вунь тую Аблачыну, якая лётае ў небе, ледзь-ледзь паліць дожджыкам пясочак. І тады пясочная вежка не зваліцца.
     – Чаму? – спытала дачка.
     – Таму што пясок стане мяккі, як твой пластылін, – адказала мама.
     – Пачакайце трошкі, – сказала Аблачына і хутка сплыла кудысьці.
     А калі Аблачына вярнулася, Людачка не пазнала яе. Цяпер яна была не белай і лёгкай, а шэранькай і зусім непаваротлівай.
     – Лавіце вадзіцу! – сказала Аблачына і паліла вадой пясочніцу.
     Людачка пакратала песочек, ён стаў ліпкі! Дзяўчынка хутка сляпіла вежку і прымацавала яе да замка.
     – Дзякуй, Аблачына! – сказала Людачка. – Ты вельмі добрая.
     – Калі ласка! – адказала Аблачына.
     Яна зноў стала белай пухнатай і лёгкай. Затым пакружылася і паляцела ўдалячынь па небе.
     Мама пахваліла Людачку за працу, потым падышоў тата і таксама пахваліў сваю дачушку. Пясочны замак з вежкай яшчэ доўга цешыў дзяўчынку.
     
     Дзеці! Чаму Аблачына зноў стала белай, і чаму пясочак стаў ліпкім?
     
      Гэта казка на рускай мове
1.08.24