Матуліна лялька - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Матуліна лялька
Матуліна лялька
Вось яна сядзіць тут, побач са мной, на мамінай старадаўняй швейнай машынцы. Я гляджу на яе і думаю, якая яна прыгожая, і што яшчэ якая-небудзь дзяўчынка магла б з задавальненнем гуляць з ёй.      Неяк мама, быўшы ўжо бабулькай, прынесла яе ў хату. Ёй аддала ляльку дзяўчынка з нашага пад'езда. Дзяўчынка падрасла і вырашыла, што ў лялькі гуляць ёй ужо не трэба. А мая мама ўзяла "падкідыша" і палюбіла. Так, што казаць, ні ў яе, ні нават у мяне ў дзяцінстве не было такой лялькі. Бяру яе ў рукі, гляджу на прыгожыя вочкі, якія ўмеюць заплюшчвацца, на ўсё яе аблічча далікатнае і адкрытае, і здаецца, што тут побач са мной у пакоі жыве ў казачным свеце Любоў і Чысціня, дзіцячая Наіўнасць і Даверлівасць. Жыве ўсё тое, чаго не хапае нам у сталым жыцці, але што нам так неабходна для таго, каб быць душэўна шчаслівымі.
     Мая маці, бабулька, знаходзіла ў гэтай ляльцы суцяшэнне сваім сумным думкам, радасць для сваёй змучанай старасцю і хваробамі душы.
     Жыві са мной, мілая добрая лялька, і дары маёй душы шчаслівыя імгненні радасці. Я люблю цябе і зберагу. І верагодна, што калі-небудзь з табой яшчэ будзе гуляць маленькая дзяўчынка, можа быць, нават мая будучая ўнучка.
     
      Гэты аповед на рускай мове
25.07.24