Няміга
Такая старажытная, напаўзабытая, але жывая рака…
Прачытала ў інтэрнэце гісторыю Нямігі і не магу стрымаць эмоцый. Вось чаму мне так добра, эмацыйна добра тут, на гэтай зямлі! Бо я нарадзілася, расла, вучылася ў школе, і ўсё гэта адбывалася каля берагоў гэтай ракі, хоць яна да таго часу ўжо была схавана ў падземныя калектары. Але яе жыватворнае падсілкоўванне было вельмі прыкметнае ў буйнай расліннасці той часткі горада - пышных садах і цяністых кронах дрэў. А велізарная па сіле станощчая энергетыка ўплывала на жыццё людзей. Нездарма я ўспамінаю сваю Розачку, як райскі куток майго дзяцінства.Аказваецца, наша хата стаяла прама на беразе старажытнай ракі, за некалькі метраў ад яе. І будынак маёй былой 12-тай сярэдняй школы па вуліцы Мяснікова, яшчэ захаваны цяпер, знаходзіцца ля самага рэчышча ракі. Ды і мая праца знаходзіцца на вуліцы Раманаўская Слабада ў метрах ста ад яе.
А Няміга жывая! Яна цячэ па трубах. І вада ў ёй крынічная, чыстая. Хай яна там, пад зямлёй, і ўтоена ад людскіх вачэй. Але ж яна жыве і ўплывае на наша жыццё.
Зараз, праходзячы па вуліцы над ракой, я буду ўспамінаць пра яе, пра тое, што яна, дарагая наша скарбніца, не загінула, а бяжыць, цурчыць і нясе свае падземныя чыстыя воды. І мы не павінны забываць пра гэта!
Гэты аповед на рускай мове
25.07.24