У аўтобусе - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
У аўтобусе
У аўтобусе
Наступны прыпынак "Палац спорту" – прагучаў з кабіны вадзіцеля голас дыктара, запісаны на CD дыск. У перапоўненым гарадскім аўтобусе горада Мінска ехалі людзі. Вядома ж, усе спяшаліся па сваіх справах. За акном мільгалі дамы, людзі, дрэвы, ліхтарныя слупы. На пярэднім сядзенні поруч дзвярэй сядзела маладая дзяўчына, а побач з ёй стаяла пажылая жанчына. Яна стомлена глядзела перад сабой у вакно, не вырашаючыся папрасіць дзяўчыну саступіць ёй месца.      Бабулька ўчапілася дзвюма рукамі за поручні, і відаць было, што стаяць ёй вельмі нялёгка. Часамі яна скоса паглядала на дзяўчыну. А папрасіць не дазваляў гонар. "Добра. Як-небудзь даеду", – вырашыла жанчына, але на твары ў яе ясна аддрукаваўся выраз крыўды.
     На іншым боку аўтобуса, таксама на пярэднім сядзенні сядзеў высокі статны хлопец. Ён фанабэрыста паглядаў на "старых", якія абкружылі яго, і было зразумела, што саступаць месца ён ім не збіраецца. Далей, поруч акна, у кутку, прымасціўся чалавек сярэдніх гадоў. Ён глядзеў на маладых людзей, якія сядзелі на пярэдніх сядзеннях аўтобуса ў асяроддзі старых, і думаў: "Чаму так паводзяць сябе гэтыя маладыя людзі? У гады маёй юнацкасці ў пярэднія дзверы транспарта было прынята заходзіць толькі пажылым людзям, ды і пярэднія сядзенні прызначаліся дзеля іх. Пры ўваходзе ў транспартны сродак, маладыя прапускалі пажылых людзей і жанчын, нават калі было цесна. А цяпер хто на гэта глядзіць? Двухмятровыя юнакі-волаты ўвальваюцца ў пярэднія дзверы, імкнучыся праскочыць першымі і абагнаць усіх, ды і калі ёсць вольнае месца, адразу ж плюхнуцца на яго, не агледзеўшыся па баках у пошуку больш годнай на гэта кандыдатуры. А потым? Хіба яны заўважаюць таго, хто стаіць побач? Толькі зрэдку знаходзяцца сціплыя маладыя людзі, гатовыя саступіць сваё месца пажылому чалавеку".
     Вось і бабулька працягвала цярпліва стаяць, абапёршыся на поручань сядзення, дзе сядзела маладая прыгажуня, якая гадзілася бабульцы ў праўнучкі.
     Так, старая выдужае, вытрывае, бо ёй гэта не ўпершыню. Вайну прайшла, голад, холад, разруху. Бабулька глядзела ў акно і старалася не думаць пра дрэннае. Яна любавалася тым, што бачыла за акном.
     "Якая прыгажосць! – думала яна. – Гэтыя бярозкі, клёны, таполі, гэтыя стройныя ялінкі. Ім няма цаны. Асалода ад зямной прыгажосці непараўнальна ні з чым, яе не купіш ні за якія грошы. Яна дадзена нам усім без выключэння, усім, хто жыве на гэтай зямлі. Але хіба можна забыцца на тое гора, што людзі перажылі падчас вайны. Тут, вось на гэтых месцах, дзе цяпер такая прыгажосць, быў канцлагер. Сюды зганялі яўрэяў. Колькі маладых жыццяў было знішчана ў час вайны! Колькі было слёз і пакут! І ня дай Божа нікому ніколі ўбачыць і перажыць тое, што мы перажылі ў часы свайго дзяцінства".
     
      Гэта апавяданне на рускай мове
24.04.24