Грозны Ваўчуга (чытае аўтар) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Грозны Ваўчуга (чытае аўтар)
Грозны Ваўчуга (чытае аўтар)
У адным лесе, дзе жылі дружныя звяркі, пасяліўся страшны звер па імені Ваўчуга. У яго была велізарная пашча з вялікімі вострымі ікламі, ён грозна рыкаў і пагражаўся ўсіх з'есці. У лесе, дзе ніколі не здаралася нічога падобнага, усе звяркі засумавалі і баяліся выходзіць са сваіх хатак.      І тады добрая Фея лесу, вялікая белакрылая птушка, стала думаць, як прагнаць гэтага нягодніка, які палохае ўсіх і пагражаецца з'есці. Але не так проста аказалася гэта зрабіць. Драпежны звер блукаў па лесе, стукаўся ў хаткі да мышак і вожыкаў, зайчыкаў і лісак, аленянят і медзведзянят, палохаючы іх і наводзячы нябачаны перапалох.
     Але калі прыйшла зіма, грознаму Ваўчугу стала цяжэй перасоўвацца па лесе. Яго лапы патаналі ў снезе. І аднойчы ён ледзь не загінуў, калі доўга блукаў па лесе і змёрз да паўсмерці.
     Добра, што яго заўважыла белая птушка і папрасіла дарослага аленя вызваліць небараку з-пад снегу і давезці да хаты. Усю зіму добрыя звяркі ратавалі Ваўчугу. Яны лячылі яго мёдам і травянымі чаямі. Да вясны ён адужэў. І тады Ваўчуга зразумеў, як дрэнна жыць аднаму без сяброў.
     З той пары ў лесе зноў запанавала мірнае і шчаслівае жыццё. А грозны Ваўчуга стаў надзейным сябрам і абаронцам лясных звяркоў. Ён ахоўвае лес і не пускае ў яго злых і ліхіх чужынцаў.
     
      Гэта казка на рускай мове
4.03.24