Канцэрт у касцёле
У адным касцёле, які быў такі стары, што ніхто ўжо не мог сапраўды сказаць, колькі яму гадоў, жыў старадаўні, як сам касцёл, арган. Турысты і дапытлівыя людзі часта прыходзілі ў касцёл, каб паслухаць дзіўнае па прыгажосці, зачароўваючае гучанне аргана. Нездарма ж арган завуць каралём музычных інструментаў, дыяпазон і моц яго не параўнаецца ні з чым.
Арганіст націскаў на клавішы клавіятур, а іх было некалькі, на педалі і чароўная музыка вырывалася з сотняў трубачак гэтага унікальнага інструмента, каб разліцца па ўсім касцёле, адбіцца ад яго сцен і, падняўшыся да купала, узнесціся да неба, да птушак і аблокаў.Жыхары невялікага мястэчка і стары парк, які абкружаў касцёл, заўсёды з асалодай услухоўваліся да музыцы свайго аргана, а святары багаслаўлялі яго на доўгае шчаслівае жыццё.
Арган добра разумеў сваё важнае прызначэнне ў божым храме і з усяе сілы імкнуўся служыць годна і верна Богу, людзям і жывой прыродзе. Але ўсё-такі часам аргану хацелася блізкіх зносін не з людзьмі і птушкамі, а з такімі ж музычнымі інструментамі, як ён сам, каб можна было падзяліцца сваім майстэрствам і пасябраваць з імі.
Старасць – гэта мудрасць, але нават у старасці хочацца зноў быць бадзёрым і дапытлівым, як у маладосці. Людзі кажуць, пра што марыш, тое часта і спраўджваецца. Аднойчы ў жыцці органа адбылася адна вельмі цікаўная падзея, якую ён запомніў на ўсё жыццё.
У госці ў храм прыйшлі музыкі з невялікімі зіхатлівымі інструментамі, чымсьці падобнымі на яго трубачкі, толькі іншай, незразумелай аргану формы. Гэтыя людзі прадставіліся арганісту, як удзельнікі квартэта, а свае інструменты назвалі саксафонамі.
– Ваш орган старадаўні, мы ведаем гэта. Такія арганы людзі прыдумалі вельмі даўно, больш за тысячу гадоў назад. А нашы саксафоны маладыя, ім трохі больш за сто гадоў. Але калі жадаеце, мы можам адрэпеціраваць разам з вашым арганам, а затым выканаць вельмі прыгожы музычны твор Франца Шуберта. Ён называецца “Авэ Марыя”. Гэта музыка чароўная, яе спяваюць нават анёлы.
Арганіст, выслухаўшы музыкаў, звярнуўся да свайго аргана з надзеяй, што той пагодзіцца на такі цікавы сумесны з моладдзю эксперымент. Але орган не адразу даў сваю згоду. Нават яму, хто марыў пра музычнага сябра, цяжка было пагадзіцца на такі крок. Сотні, нават тысячы драўляных і металічных трубачак рознай даўжыні і таўшчыні, прыціснуўшыся да цёплых сцен роднага касцёла, недаверліва маўчалі. Як жа можна такому мудраму старадаўняму інструменту іграць музыку Бога разам з юнакамі! Арганіст, бачачы разгубленасць аргана, не прыспешваў яго з адказам. Ён даў час яму падумаць, а квартэту – адрэпеціраваць свае партыі самастойна ў зале касцёла.
Але калі з бліскучых трубачак саксафонаў палілася чароўная мелодыя незямной прыгажосці, арган зразумеў, што не толькі ён можа чараваць душы зямныя і нябесныя. І тады ён паступова ўліўся ў агульнае гучанне, дапаўняючы яго найвысакароднымі гукамі, як бы аб'ядноўваючы ўсе інструменты разам і падкрэсліваючы сваё пануючае становішча мудраца ў гэтым незвычайным музычным калектыве.
Нізкія басовыя гукі аргана запоўнілі прастору храма. Яны, як гаспадары, дапамагалі тонкім звонкім галасам саксафонаў без хвалявання ўключацца ў выкананне найвялікага твора. Прыхаджане, служыцелі каталіцкага храма былі здзіўлены такому паразуменню здавалася б непадобных па тэмпераменце інструментаў. І хоць моладзь яшчэ не зусім асвоілася ў старадаўнім храме, саксафоны зразумелі – умелыя рукі, як старажытных, так і сучасных майстроў, стварылі іх для служэння ў імя шчаслівага жыцця на зямлі.
https://www.youtube.com/watch?v=etEfY_e4Qsw
Гэта казка на рускай мове
26.02.24