ЧАРОЎНЫ СВЕТ ДЗЯЦІНСТВА
Зборнік апавяданняў і казак “Чароўны свет дзяцінства” прызначан для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. У ім сабраны займальныя гісторыі пра вучобу ў школе і вясёлы час школьных канікулаў. Гэта кніга пра сапраўднае сяброўства, любоў і павагу да людзей, да сваёй сям'і, пра беражлівыя адносіны да прыроды.
Прадмова да кнігі
Каб жылі дзеці ў цудоўным свеце,
Дзе многа шчасця і дабраты,
Мы хочам ведаць, што на ўсе леты
Не будзе на Зямлі вайны.
Няхай усю зброю ўтопяць у моры,
Ці знішчаць цёмныя лясы.
Тады ў светлай радзімай хаце
Жыць будзем у радасці заўжды.
Паслухай, воін, што кажуць дзеці,
І здагадайся ты не страляць.
Мы хочам міра на ўсёй планеце,
Шчаслівай самай яе назваць.
Дарагія сябры! У вашых руках зборнік апавяданняў і казак, прызначаны для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
У ім размешчаны займальныя гісторыі пра вучобу не толькі ў звычайнай, але і ў музычнай школе, пра вясёлы час школьных канікулаў. Героі казак і апавяданняў падзеляцца з чытачом сваімі думкамі і перажываннямі, распавядуць пра сваё штодзённае жыццё, цікавыя падзеі ў школе і дома, пра свае захапленні і запаветныя мары.
Школа – крыніца ведаў. Без атэстата сталасці не атрымаеш добрай прафесіі, не забяспечыш матэрыяльна сваё жыццё. Але не толькі вучобай запоўнены нашы школы. У іх мы знаходзім сапраўдных сяброў, выхоўваем у сабе самыя каштоўныя рысы характару, неабходныя нам у дарослым жыцці, такія як мэтанакіраванасць, сабранасць, дапытлівасць, працавітасць і стараннасць, жыццярадаснасць, добразычлівасць, любоў і клапатлівае стаўленне да навакольнага свету, павагу да людзей, беражлівыя адносіны да прыроды.
Пра цікавыя справы і захапленні герояў казак і апавяданняў вы даведаецеся, прачытаўшы апавяданні і казкі гэтай кнігі.
У добры шлях, сябры, па старонках зборніка "Чароўны свет дзяцінства".
Змест кнігі наступны:
Выдатнае вясновае свята
Вясновыя радасці
Прысвячэнне ў піянеры
Салдацік-рэгуліроўшчык
Школьныя арэлі
Школьны фруктовы сад
Апошнія дні сыходзячага лета
Нашы школы
Вучэнне – святло
Першы раз у першы клас
Першы раз у музычны клас
Крошачка-Хаўрошачка
Буквар – Чараўнік
Дзімкіна Залатая Рыбка
Твой Будзільнік
Залатая восень на школьным двары
Тры сонейкі ў двары
Снежная зіма
Электронную кнігу “Чароўны свет дзяцінства” можна знайсці на галоўнай старонцы ў раздзеле “Казкі і апавяданні”
эл.книга " Чароўны свет дзяцінства "
11.03.21
