Што галоўней і цікавей? - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Што галоўней і цікавей?
Што галоўней і цікавей?
Назару дзесяць гадоў. Ён вучыцца ў чацвёртым класе. І хоць будынак школы не новы, вучыцца ў ёй хлопчыку вельмі цікава. У школе ёсць лабараторыя інфарматыкі і робататэхнікі і іншыя IT-лабараторыі, навучаючыся ў якіх можна шмат аб чым даведацца, пазнаёміцца з асновамі праграміравання. А гэтыя веды вельмі важныя ў сучасным свеце інфармацыйных тэхналогій. Так што ў Назара цікавая будучыня ў яго любімай школе.      Але хлопчык яшчэ сам не ведае, чым ён будзе займацца, калі вырасце, якую спецыяльнасць абярэ для сябе. А мама і не прыспешвае яго.
     Яна яму сказала: "У цябе наперадзе шмат часу, разбярэшся, што для цябе галоўней і цікавей. Ты любіш маляваць і нават канструюеш макеты будынкаў. Гэта – архітэктура. Любіш спяваць, і гэта ў цябе добра атрымліваецца. Да таго ж, ты захапляешся гісторыяй, чытаеш кнігі пра вайну, ганарышся подзвігамі савецкіх войнаў, значыць, можаш вывучыцца на гісторыка ці журналіста. А яшчэ ты любіш гуляць у футбол. Так што не спяшайся, усё ў цябе наперадзе. Зараз добра вучыся ў школе і атрымлівай патрэбныя для жыцця веды". Назар доўга думаў пра тое, што яму казала мама, нават трохі расхваляваўся. Але потым зразумеў, што не варта так моцна загадзя забіваць сабе галаву.
     У нядзелю пасля абеду патэлефанаваў прадзед і папрасіў прывезці яму лекі. Учора мама бегала па аптэках і купіла іх, але аднесці не змагла, таму што вельмі стамілася, і ўжо было позна. Сёння яна зноў нагрузіла сябе хатняй працай і не змагла знайсці час для гэтай справы. А Назару ў задавальненне пагуляць на свежым паветры і адцягнуцца ад смартфона.
     – Аднясеш дзеду лекі? – спытала яна. – Ён чакае.
     – Вядома, аднясу, яшчэ пытаеш, – пакрыўдзіўся хлопчык, сабраў лекі ў пакет і пайшоў да выходных дзвярэй.
     – Але ты там глядзі, не затрымлівайся доўга, – папярэдзіла мама. – Сёння трэба раней легчы спаць, бо табе заўтра раніцай ісці ў школу.
     – Добра, матуля, – паабяцаў Назар, выбягаючы з кватэры.
     Прадзядуля хлопчыка, а па-простаму дзед Саша, жыў недалёка ад іх дома, усяго некалькі кварталаў таго ж самага мікрараёна. Надвор'е выдатнае, сонца ярка свеціць, птушачкі спяваюць, зялёная траўка на газонах пасвяжэла ад мінулага дажджу. Прыгажосць! Весела падскокваючы, Назар напяваў мелодыю з нейкага мультыка і думаў пра тое, што ў яго ўсё добра. Летнія канікулы скончыліся, але яшчэ толькі пачатак навучальнага года, вучняў не моцна нагружаюць вучобай, і паслязаўтра ён пойдзе першы раз у кружок па авіямадэліраванню. А неўзабаве зробіць свой першы сапраўдны самалёт, які паляціць у неба!
     Прафесія лётчыка ці, хаця бы, авіяканструктара даўно прыцягвала хлопчыка. Гонар за сваіх продкаў, за гераічныя подзвігі прапрадзеда Сямёна, які ваяваў на фронце і быў нават паранены ў баі на самалёце, сагравала душу хлопчыка. Дзеда Сямёна Назар ніколі не бачыў жывым, з фатаграфіі ў пакоі дзеда Сашы на хлопчыка глядзелі зоркія і адважныя вочы сур'ёзнага чалавека ў форме лётчыка з медалямі на грудзях. "Я хачу быць такім жа, якім быў ён, моцным, адважным, сумленным. Калі атрымаецца, абавязкова стану лётчыкам", – вырашыў Назар. Вось чаму ён абраў кружок авіямадэліравання, вось чаму дома кожны дзень рабіў зарадку і бегаў на спарціўную пляцоўку пагуляць у футбол ці пазаймацца на трэнажорах. Дзед Саша падчас вайны быў такога ж узросту, як Назар цяпер. Пра гэта стары не раз распавядаў унуку. "Ведаеш, – казаў стары хлопчыку, – калі пачалася вайна, мы жылі не тут, у Мінску, а ў невялікім мястэчку за Волгай. Тата пайшоў на фронт, а я і дзве мае малодшыя сястрычкі засталіся дома з мамай. Малодшай сястрычцы было ўсяго два годзіка, а другой – пяць гадоў. Мама цэлымі днямі працавала на заводзе, там яны рабілі зброю для фронта. А мая бабуля Света, накарміўшы нас, таксама ішла на працу, яна шыла ваенную форму. Я глядзеў малых і нават навучыўся гатаваць якую-небудзь ежу. Але ежы на ўсіх не хапала. Мама прыносіла зусім невялікія пайкі, якія ёй давалі на заводзе. Усе мы галадалі, але не скардзіліся. Ніякіх цукерак і печыва я не бачыў доўгі час, пакуль пасля вайны не пачала працаваць кандытарская фабрыка ў нашым раёне. Але мама не часта нават і ў той час песціла нас ласункамі. Толькі пасля яе заробку мы маглі купіць слоічак монпансье ці брыкетык салодкай какавы з цукрам. Але нічога, без ласункаў мы не сапсавалі сабе здароўе, як цяпер робяць дзеці, купляючы і бесперапынку жуючы штосьці салодкае. Першы зуб я адрамантаваў толькі ў сорак пяць гадоў".
     Назар слухаў аповеды дзеда Сашы і ў глубіні душы зайздросціў таму, што ў яго моцныя зубы. Сам хлопчык ужо не раз хадзіў да зубнога ўрача. На ласункі з тых часоў ён паставіў забарону і сказаў пра гэта маме. Толькі некалькі разоў у год Назар з мамай купляе самы лепшы і смачны торт – да дня нараджэння і да Новага года. Да некаторых свят мама сама пячэ печыва ці "булкі", так яна заве кулічы на дражджах, гатаваць якія яе навучыла бабуля. Але цукра яна ў свае кулінарныя вырабы кладзе зусім мала. І правільна робіць.
     – Прывітанне! – крыкнуў Назар з парога. Старыя ўжо чакалі яго ля дзвярэй, відаць выглядалі ў акно. – Ну як вы тут?
     – Ды нічога, пакуль яшчэ жывыя, – усміхнулася бабуля Вера. Нядаўна ёй стукнула 90 гадоў, а дзеду – 91 год.
     "Якія яны ў нас старэнькія, – падумаў Назар, гледзячы на маршчыністыя твары сваіх родных. Трэба часцей прыходзіць да іх і рабіць, што яны папросяць".
     – Вось твае лекі, мама ўчора ўвечар прынесла. Калі трэба, я зараз збягаю ў краму за прадуктамі.
     – Не трэба, дзякуй, – усміхнулася бабуля. – Унучка Маша сёння была, усё купіла і нават прыбрала ў пакоі. Дзякуй ёй.
     – Я таксама магу дапамагчы, – адказаў Назар.
     – Ну, тады памяняй лямпачку ў ваннай, яна нядаўна паперагарала, – сказаў дзед.
     – Добра, гэта я магу, – адказаў хлопчык, узяў з рук дзеда лямпачку і пайшоў у ванны пакой.
     У гэты вечар у старых яшчэ знайшлося некалькі спраў для яго: прымацаваць частку гардзіны на акне, якая адарвалася, прывязаць на лоджыі вяроўку, што адарвалася. Усё гэта Назар зрабіў хутка і ўпэўнена, узбіраючыся на драбіны. Час праляцеў непрыкметна, хлопчык быў рады дапамагчы родным людзям, хоць гэта праца здалася яму зусім дробязнай. Але ж бабуля і дзядуля старыя, ім нават такую дробязь зрабіць цяжка.
     – Бабуля! У мяне ўжо пачалася школа, – паведаміў ён бабульцы. Бабуля Вера доўга працавала ў школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, яна –заслужаны настаўнік Баларусі.
     – Вельмі добра, я віншую цябе, ты ж ужо чацвёртакласнік? – спытала бабуля.
     – Так, а яшчэ я запісаўся ў кружок авіямадэліравання, – пахваліўся Назар.
     – Праўда? І будзеш канструяваць самалёты? – спытаў дзед Саша.
     – Ага, – прызнаўся ўнук. – Я хачу навучыцца ствараць сапраўдныя самалёты і лятаць на іх, – прызнаўся Назар.
     – Але ж гэта розныя прафесіі, канструктара і лётчыка, – растлумачыў дзед.
     – А я хачу ўсё адразу, – усміхнуўся хлопчык, але потым паправіў сябе. – Ці тое, ці тое.
     – Тады выбірай, чаго табе хочацца больш – лятаць на самалётах ці іх канструяваць, – сказаў дзед.
     – Спачатку я паспрабую канструяваць у кружку, – збянтэжыўся Назар.
     – Правільна. Выкладчык распавядзе ўсю гісторыю самалётабудавання, як канструююць самалёты, і навучыць вас, сваіх вучняў, збіраць невялікія мадэлі. А потым, калі ты захочаш, усё можаш прачытаць з кніг і падручнікаў.
     – Гэта ж не школьныя падручнікі? – спытаў Назар.
     – Гэтыя падручнікі вывучаюць у БГАА (Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі).
     – У мяне будзе шмат працы, але гэта цікава, – сказаў Назар.
     – Вельмі цікава, – пацвердзіў дзед.
     – А калі стаць лётчыкам, як ён, – хлопчык паказаў на фатаграфію прадзеда, – што трэба рабіць?
     – Вучыцца, вучыцца, і яшчэ раз вучыцца, – засмяяўся дзед Саша. – Я не стаў лётчыкам, таму што не прайшоў медыцынскую камісію. А ты, калі будзеш берагчы сваё здароўе, не сапсуеш вочы смартфонам, будзеш займацца спортам, то зможаш паступіць у гэту ж Акадэмію і вывучыцца на лётчыка.
     – І тады я аблячу ўвесь свет! – крыкнуў Назар.
     – Не ўвесь, але яго вялікую частку. Ведаеш, колькі цікавага мне распавядаў бацька Сямён, калі вяртаўся з палётаў. Мне было вельмі крыўдна, што я не стаў лётчыкам, як ён.
     – А я стану, – цвёрда сказаў Назар.
     Не зразумела, чаму ён быў так упэўнены ў гэтым. Але відаць штосьці ў душы яго падпіхнула так мовіць. Хлопчык вырашыў, што калі захацець, то ўсяго можна дамагчыся.
     Па дарозе дамоў, крочачы цвёрдай упэўненай паходкай, Назар думаў аб тым, каб дамагчыся таго, пра што марыш, трэба верыць у свае сілы, быць настойлівым і адважным, не баяцца цяжкасцяў і сумленна ісці да сваёй мэты.
     
      Гэты аповед на рускай мове
4.09.23