11 частка. Салодкія задавальненні з майго дзяцінства
У нашым двары жыў лётчык Віктар Мамков. Ён лятаў на пасажырскіх самалётах і часам частаваў нас, дзяцей са свайго двара, шакаладам, які яму выдавалі для палётаў. Ох, і смачны гэта быў шакалад, цвёрды як камень. Лётчык быў жанаты, яго маленькага сыночка звалі Генкай. Мы з Людкай палюбілі яго і гулялі з ім, як з лялькай. Завязвалі на галаву хустачку, люлялі ў калысцы. Хлопчык быў маладзейшы за нас гадоў на пяць, у мяне нават захавалася яго фатаграфія ў хустачцы. Шкада, што неўзабаве мы раз'ехаліся, і Генка з мамай і татам з'ехаў жыць у іншы раён горада. У Віктара быў фотаапарат. Ён сфатаграфаваў нас, дзяцей, у той далёкі вельмі шчаслівы час нашага дзяцінства, калі ўсе мы жылі дружна і весела без вялікіх клопатаў і непрыемнасцяў. Гэтыя фоткі дагэтуль захоўваюцца ў маім сямейным альбоме.
У той небагаты час дзеці елі мала ласункаў. І гэта добра, таму што тым самым мы захоўвалі сваё здароўе. У гады перабудовы, стаўшы дарослымі, недакормленыя ў дзяцінстве салодкімі "прысмакамі", мы накінуліся на чыпсы, снікерсы, шакалад, цукеркі і печыва, вафлі і пірожныя, падрываючы здароўе сабе і сваім малалетнім дзецям.А тады ў маім раннім дзяцінстве мы радаваліся, купіўшы раз у месяц у лік мамінага заробку брыкецік какавы з цукрам ці сто грам манпансье, пасмактаўшы пеўнічка на палачцы са смаленага цукру. Чорны хлеб з маслам, пасыпаны зверху цукрам, а яшчэ лепш паліты зверху варэннем, быў для нас лепш і смачней усякай сучаснай цукеркі.
У прадуктовых крамах прадаваліся вялікія шакаладныя і мармеладныя мядзведзі, вавёркі, зайцы. Але пра іх нам, дзецям з бедных сем'яў, можна было толькі марыць. Затое пахучыя шакаладныя цукеркі: “Мишка косолапый”, “Белочка”, “Тузик”, “Ромашка”, карамелькі: “Раковая шейка”, “Рачок”, фігурнае пячэнне заўсёды пад Новы год красаваліся пасярод нашага пакоя на навагодняй Ёлцы.
Чорныя семачкі дзеці часта куплялі і лузалі на шпацырах. Аднак, зубы імі я не сапсавала. Марожанае ў брыкеціках ці эскімо мама купляла нам "па вялікіх святах", як дадатак да задавальнення ад прагляду кінастужкі ў кінатэатры Перамога, побач з якім яна працавала. А з простай ежы лепш матулінай бабкі з запечанай хрумсткай скарыначкай не было нічога.
12 частка аповесці
22.08.23