НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ВАНДРАВАННІ
Зборнік казачных гісторый “Незвычайныя вандраванні”для тых, хто марыць адправіцца ў вандраванні ў самыя цікавыя куткі нашай планеты. Разам з казачным Дамавіком вы адправіцеся ў тры вельмі цікавыя вандроўкі: да самай глыбокай саляной пячоры, да Марыянскай ўпадзіны і да возера Байкал, каб бліжэй пазнаёміцца з імі. А яшчэ пагуляеце па квітнеючым стэпе, падыміцеся на горны хрыбет Цянь-Шаня, а затым пабываеце на Камчатцы і ўбачыце якія цуды хаваюцца на гэтым невялікім куточку нашай планеты.
Кніга прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.Прадмова
Мой юны сябар!
З дапамогай гэтай чароўнай кнігі ты зможаш адправіцца ў віртуальныя вандраванні ў самыя цікавыя куткі нашай планеты. Шчырыя гісторыі пра адвагу і дабрыню пазнаёмяць цябе з дзецьмі, якія жывуць у неверагодных куточках нашай планеты. Ты зможаш нават пасябраваць з імі, няхай віртуальна, але ж гэта таксама вельмі цікава. А яшчэ, прачытаўшы гэтую кнігу, можна будзе нават віртуальна падняцца на горны хрыбет Цянь-Шаня, даведацца шмат цікавага пра жыццё стэпавых коней і птушак, пашпацыраваць па Камчатцы і пабачыць цудоўныя вулканы.
Разам з казачным Дамавіком ты дабярэшся да самай глыбокай саляной пячоры, затым да Марыянскай ўпадзіны і да возера Байкал, каб бліжэй пазнаёміцца з імі. Аднак, пасля такіх займальных падарожжаў, ўсё-такі, захочацца вярнуцца на сваю радзіму, у Беларусь, бо цудоўней і даражэй нашай прыгожай зямлі няма нічога на белым свеце.
Парадак казак у электронным варыянце кнігі наступны:
НЕВЕРАГОДНЫЯ ГІСТОРЫІ ПРА АДВАГУ І ДАБРЫНЮ
Незвычайныя вандраванні
Беркут и пазаземная цацка
Тры кропли святой расы
Старадаўняе паданне Алтайскіх стэпаў
Падарожжа на Камчатку
ДАМАВІК-ВАНДРОЎНІК (КАЗКА Ў ТРОХ ЧАСТКАХ)
Саляная пячора
Марыянская ўпадзіна
Вандраванне да Байкала
Элетронную кнігу “Незвычайныя вандраванні” знойдзеш на галоўнай старонцы ў раздзеле “Казкі і апавяданні”
эл.книга " Незвычайныя вандраванні "
11.07.23