Дзе ты, мой верны сябар? - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Дзе ты, мой верны сябар?
Дзе ты, мой верны сябар?
     
Па лужку скакаў Конік. Прыг, прыг, прыг! З травінкі на травінку, са сцяблінкі на сцяблінку. Сонца зазірнула ў яго вочкі – а там слёзы.      – Што ты, Конік! Чаму плачаш? Хіба можна быць такім сумным, калі вакол такое прыгожае лета?
     – А чаму мне цешыцца? – хмыкнуў мокрым ад слёз носікам Конік. – У мяне няма сяброў, я зусім адзін!
     – Так! – сказала Сонца. – Гэта бяда. Але калі ў цябе цяпер няма сябра, я пашлю да цябе сонечнага Зайчыка. Будзеш сябраваць з ім, пакуль не сустрэнеш верных сяброў.
     І Сонца падарыла Коніку сябра. Як толькі яно зірнула ў іншы бок, то тут жа заўважыла яшчэ аднаго небараку. На вялікім лісце гарлачыка па люстраной роўнядзі возера плавала Жабяня. Яно глядзела на ўсё шырока расплюшчанымі вачамі, але нікога і нічога не бачыла вакол, таму што з гэтых вачэй у яго сыпаліся слёзы.
     – А ты чаму равеш! – ашаламілася Сонца. – Што, таксама сябра няма?
     – Угу! – квакнула Жабяня. – Мне тут так сумна!
     – Добра! І да цябе дашлю сябра, – пашкадавала Сонца Жабяня.
     Не паспела яно Жабяню паслаць свой сонечны Зайчык, як заўважыла яшчэ адну сумнаю істоту. Ёй аказалася Галчанё, якое ледзь-ледзь затрымалася ў гняздзе, каб не выпасці, таму што ўсе яго думкі былі толькі пра тое, што яно адно і ў яго няма сябра.
     За цэлы дзень Сонца абыйшло ўвесь свет і тысячам сумным стварэнням падарыла сваіх сонечных сяброў. Нарэшце яно так стамілася ад сваёй бясконцай працы, што вырашыла трохі адпачыць.
     Сонца сышло за гарызонт, распусціла там свае прамяністыя косы, улеглася на край Зямлі і задумалася:
     "Колькі ж я сёння сагрэла і асвятліла самотных сэрцаў? Не злічыць! І чаму ж так атрымліваецца, што адзін ходзіць поруч другога, такога ж як сам, і не разумее, што менавіта з ім яму і трэба сябраваць, каб было весялей. Напэўна, усе жыхары Зямлі былі б шчаслівейшымі і не адчувалі сябе самотнымі, калі б не баяліся, лепш узіраліся адно ў аднаго і імкнуліся пасябраваць. А не спадзяваліся на цуд ці выпадак, які павінен ім дапамагчы знайсці сваё шчасце".
     
      Гэта казка на рускай мове
21.06.23