Канструктар
У Танюшы брацік ёсць,
Завуць яго Колька.
Марыць ён вучоным стаць,
Скончыць школу толькі.
Можа ўсё сканструяваць,
Намалюе плату.
І дэталі прыпаяць
Хлопчык будзе рады.
Колька маме пазбіраў
Радыёпрыёмнік.
А дзядуля пахваліў:
– Вырасце разумнік.
Будзе многа ён рабіць
Усім патрэбнай працы.
Беларусь сваю любіць,
Каб была багатай.
p.s. на фота праца Аляксея Кудраўцава.
23.03.23