Кранаўшчык - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Кранаўшчык
Кранаўшчык
     
     За акном страла лятае –
     Нехта кранам правіць.
     А дзяўчынка назірае –
     Як ён груз даставіць.
     
     – Хутка дом яны збудуюць, -
     Мама ёй сказала.
     – Хто ж сядзіць у вунь той будцы? –
     Маша запытала.
     
     – Кранаўшчык – дарослы хлопец
     Мабыць там працуе.
     Гаспадар ён крана зранку,
     Бо стралой кіруе.
     
     Трэба смелым быць і спрытным,
     Добра навучыцца
     Упраўляць вялікім кранам
     І не разгубіцца.
     
     Кран высокі. Хлопец лезе
     На яго пад неба.
     Лёгкай птушкай у ім лётаць
     Цэлы дзень патрэбна.
     
     Але дом збудуе хутка
     Кран той для людзей.
     Чалавек, што з ім працуе –
     Смелы чарадзей.
     
     
1.02.23
1.02.23