Восеньская нарыхтоўка грыбоў і жалудоў
Лісце кружыцца і ападае ўніз,
Гэта сырога надвор'я капрыз.
Пачырванелі гронкі рабіны,
З галінак зляцелі каташкі асіны,
У яркія зоркі клёны прыбраліся.
У лесе асеннім грыбы пазбіраліся.
- Птушкі, звяркі, дарункі бярыце,
У норкі і дуплы іх аднясіце.
Лютай зімой выратуе ад голаду
Восені ежа. Яна лепей за золата.
Наколькі ж прыгожы восеньскі лес, у якім растуць ліставыя і хвойныя пароды дрэў. Вечна-зялёная ігліца елак, хвой, кедраў, лістоўніц чаргуецца з яркім залаціста-барвовым лісцем клёнаў і ліп, бяроз і рабін, дубоў і асін. Маленькая рыжанькая вавёрачка, здавалася, таксама размалявала сваю щэрстку ў яркія восеньскія колеры.
– Якая жвавая! – захапілася шэрая Мышка, калі прахалодным восеньскім ранкам вавёрачка-рыжуха ў адно імгненне спусцілася перад ёю з Дуба на зямлю. – Добры дзень, вавёрачка! Чаму раней я цябе тут не сустракала?
– А я тут пасялілася зусім нядаўна ў дупле вунь таго паважанага Дуба, – адказала Каравочка, паказаўшы пухнатым хвастом на велізарнае дрэва.
– І адкуль жа ты такая сюды прыбегла? – спытала Мышка.
– Раней я жыла ў заапарку, потым у старым гарадскім парку, а цяпер пасялілася ў вашым лесе, – вавёрачка ўважліва паглядзела на новую знаёмую. – А ты хто?
– Я – Мышка, самая простая, лясная. Жыву пад зямлёй, у норцы. І зімую тутака ж. Так што мы з табой суседзі.
– Мне вельмі прыемна, – ветліва адказала вавёрачка.
– І што ты тут хочаш знайсці? – спытала Мышка.
– Грыбы. Дуб казаў, што яны растуць на зямлі, у траве пад кустамі і дрэвамі.
– Усё правільна. Але цяпер восень, восеньскія грыбы апенькі часта растуць на пнях, а маслякі хаваюцца пад хвоямі і елкамі. Пабеглі, я пакажу табе грыбныя месцы, – сказала Мышка і павяла новую сяброўку за грыбамі.
У гэты дзень вавёрачцы ўдалося адшукаць цэлых дваццаць грыбоў. Адразу ўсе грыбы ёй было складана занесці, таму яна па чарзе адносіла іх да старога Дуба і развешвала на сухіх галінах дрэў побач з ім. Вядома ж, вавёрачка не змагла ўтрымацца, каб не паспытаць грыбы на смак. Яна выбрала самы прыгожы грыб і з'ела яго. "Якая смачніна! Як добра, што я сустрэла Мышку, якая навучыла мяне шукаць грыбы", – падумала Каравочка.
Усю восень, да самых замаразкаў, працавітая вавёрачка збірала ў лесе грыбы. Яна змагла насушыць цэлую горку грыбоў і нанізаць іх на доўгую сцяблінку так, як паказвала Мышка.
– Зараз ты да вясны без ежы не застанешся, – сказала вавёрачцы яе сяброўка, якая перажыла ў лесе не адну снежную зіму. – Сухія грыбы схавай у дупле ці зрабі схованку пад Дубам.
– Дзякуй табе, Мышка, за тваю дабрыню, за тое, што ты навучыла мяне збіраць і сушыць грыбы, – падзякавала сваёй памагатай вавёрачка.
Мудры стары Дуб глядзеў на іх і цешыўся з іх сяброўства. А ў сярэдзіне восені ад моцнага ветру цэлы струмень жалудоў абсыпаўся з яго галін на зямлю. І тут жа сябры і суседзі, усе, хто даўно чакаў, калі ж адбудзецца гэтая важная для ўсіх падзея, хутка збегліся, каб атрымаць ад Дуба смачныя бясплатныя пачастункі ў выглядзе саспелых жалудоў.
– Толькі не дзярыцеся, – папярэдзіў Дуб, – маіх пладоў хопіць усім.
За некалькі дзён усё жалудовае багацце было разабрана, разнесена па лесе і прыхавана ў зацішных схованках. Толькі невялікую частку жалудоў Дуб назваў недатыкальным запасам і пакінуў для таго, каб выгадаваць з іх новыя дрэўцы.
Хто ж прыходзіў за жалудамі?
Пад раніцу, калі вавёрачка яшчэ спала, частку жалудоў забралі лясныя кабаны. Потым прыйшлі Лось з Аленем, прыбегла шэрая Мышка, затым прыляцела Сойка, следам – Дзяцел і Сініца з Попаўзнем. Як жа ім адмовіш, калі гэта карэнныя жыхары лесу?
– І табе трохі засталося, – сказаў Дуб вавёрачцы. – Паглядзі вунь там, пад маімі каранямі, у лагчынках, я туды спецыяльна для цябе адсыпаў жалудоў.
Удзячная вавёрачка змагла назбіраць пад каранямі Дуба горку смачных жалудоў. Яна загарнула іх у сухое лісце падбелу і прыхавала да зімы ў сваім дупле. Цяпер зімы ёй нечага будзе баяцца з такім добрым гаспадаром.
– А вось пра Арэшнік я зусім забыўся, – успомніў Дуб. – Заўтра адпраўлю цябе, прыгажуня, да яго ў госці. Яго арэшкі, кажуць, вельмі смачныя.
– Так, я ведаю, – сказала вавёрачка. – Мяне частавалі імі ў заапарку.
Гэта казка на рускай мове
28.10.22