Тэрміновае заданне
Як тут хораша і цёпла, колькі цудоўных яркіх фарбаў! – зачаравалася Багоўка, калі яны даляцелі да лясной палянкі.
– Так, яна папрыгажэла… – задуменна прамовіў Светлячок. Яму таксама здалося, што кветкавая палянка стала больш светлай і ярчэйшай, чым была раней.– Прывітанне! – першым да іх падляцеў знаёмы сонечны Праменьчык. Ён быў у выдатным настроі, усміхаўся і свяціўся ад радасці.
– Ты што такі вясёлы? – жартаўліва спытаў яго Светлячок.
– У мяне выдатны дзень. Я зрабіў гэтую палянку яшчэ прыгажэйшай, – адказаў Праменьчык. – Паглядзі, ты што не бачыш, як яна папрыгажэла?
– Бачу. Як табе гэта ўдалося?
– Я размаляваў усе лісцікі, травінкі, пялёсткі кветак у больш яркія колеры. Гэта мой падарунак ім на заходзе лета.
– Ты добры і старанны, – пахваліў яго Светлячок. – Размалюй Багоўку, хай яна пакрасуецца ў канцы лета, – прапанаваў ён, паглядзеўшы на свою спадарожніцу.
– Але яна прыгожая і так, – сказаў сонечны Праменьчык. – Куды ўжо прыгажэйшай быць, у мяне няма такой чароўнай фарбы.
– А Крапіўніцу ты размаляваў? – спытаў Светлячок.
– І яе не размаляваў, яна ж красуня.
Светлячок паглядзеў на сваю сяброўку, яна размаўляла пра нешта з кветкамі. Падляцеўшы да яе, ён пачуў, як кветкі захапляюцца сваімі яркімі фарбамі.
– Сонечны Праменьчык такі добры! Мае пялёсткі ўжо абтрапаліся, збляклі, а ён іх палячыў і зрабіў мяне прыгажэйшай. Зараз мне не сорамна расці на нашай кветкавай палянцы, – казала Стакротка.
– Ён і мяне размаляваў, і мяне, і мяне, – цешыліся кветкі. А Крапіўніца слухала іх і ўсміхалася. Ёй было прыемна, што яе сяброўкі ў такім выдатным настроі.
– Прывітанне, сябры! – павітаўся Светлячок.
– А, гэта ты, Светлячок, я нудзілася без цябе, – адклікнулася Крапіўніца.
– Вось я і прыляцеў да вас, каб пагуляць разам. І з сабой прывёў вам вашу старую сяброўку Багоўку. Яна працаўніца, цэлымі днямі працуе ў лесе, лечыць дрэвы, няхай сёння трохі адпачне.
– Багоўка, мілая наша сяброўка, – панесліся па палянцы цёплыя і пяшчотныя галасы кветак. Аказваецца, усе яны ведалі і, вядома ж, бачылі яе добрыя справы.
А Багоўка павітаўшы ўсіх, прысела на пялёсткі сваёй любай кветкі, Белага Рамонка, і разгаварылася з ім.
"Як жа добра, калі ўсе сябры збіраюцца разам", – падумаў Светлячок. І ён ізноў падляцеў да сонечнага Праменьчыка, каб даведвцца, чым той займаўся гэтыя некалькі дзён.
– Пасля таго, як мы расталіся, я кожны дзень размалёўваў расліны. Ты ж бачыш, які я старанны, – пахваліўся сонечны Праменьчык. – А ты чым займаўся?
– Я… я адпачываў, але яшчэ пазнаёміўся з конікамі, дапамагаў ім, затым пазнаёміўся з Чарвяком, з Багоўкай.
– Гэтага мала, трэба больш працаваць. У цябе ёсць дарунак, тваё святло, трэба выкарыстоўваць яго, каб дапамагаць іншым.
– Я так і раблю, – адказаў Светлячок. – Каго мне яшчэ выратаваць?
– Мне казалі качкі, што на Рацэ, каля берага, развяліся камары. Яны замінаюць качкам, бо кусаюць маленькіх качанят. Я не змог дапамагчы ім, бо камары днём хаваюцца ў траве, яны вылятаюць увечары, калі я ўжо на небе. Дапамажы матулям і выратуй іхніх дзетак ад шкодных камароў! Ты ж можаш прыляцець на Раку, калі сцямнее?
– Добра, – паабяцаў Светлячок. – Я паспрабую дапамагчы качанятам.
"Камары баяцца птушак, якія палююць на іх – ластавак, сітавак, беражанак. Але позна ўвечары птушкі нічога не бачаць. Значыць, трэба папрасіць конікаў, яны прымчацца на бераг ракі і напалохаюць камароў, нават могуць іх з'есці!" – вырашыў Светлячок. Абмяркоўваючы сваю задачу, ён, як толькі пачало цямнець, паляцеў да конікаў, каб папрасіць іх дапамагчы качкам з качанятамі пазбавіцца ад камароў.
Але перад гэтым малыш паведаміў Валуну, што можа затрымацца да поўначы, а то і болей на Рацэ, таму што будзе ратаваць качанят ад укусаў камароў.
"Як ён гэта будзе рабіць?" – не зразумеў стары, але распытаць Светлячка не змог, бо той тэрмінова паляцеў выконваць адказнае заданне.
Гэта казка на рускай мове
07.09.22