Тата сівы Валун
Раніца пасля жыватворнага ліўня была выдатнай. Дрэвы, кусты, трава, кветкі, насычыўшыся гаючай вадой, папрыгажэлі і павесялелі. Улетку так часта бывае. Гарачае надвор’е сушыць зямлю і ўсе расліны, з дрэў абсыпаецца пажоўклае лісце, вянуць трава і кветкі, але пройдзе дождж – усё зноў цешыцца Сонейку.
– Добрай раніцы! – крыкнуў усяму свету Светлячок. Ён нядаўна прачнуўся і з цікаўнасцю паглядаў на зіхоткую Раку, ўсю ў прамянях сонечнага святла. Пасля дажджу трава на прыбярэжным лузе стала больш зелянейшай і сакавітай, з неба на зямлю лілася пяшчотная песня палявога жаўрука, ды і ўвесь лес быў напоўнены птушынымі галасамі. Колькі новых маладзенькіх лясных стварэнняў нарадзілася ад доўгачаканай вільгаці за мінулую ноч, не злічыць! Гэта і ягадкі чарніц, суніц, малін, грыбы сыраежкі, чырвонагаловікі, падбярозавікі, баравікі, лісічкі. Да таго ж, лясныя палянкі ўпрыгожылі новыя яркія галоўкі лугавых кветак.Побач з лясным узлескам Светлячок заўважыў пырхаючы цуд.
– Ты хто? – спытаў ён у далікатнага крылатага стварэння з велізарнымі млявымі вачамі.
– Лугавы матылёк, маё імя Крапіўніца, – адказала прыгажуня.
– Крапіўніца? У цябе чароўныя крылцы, і ты імі так прыгожа махаеш! – захапіўся Светлячок. – А ўначы яны свецяцца?
– Не. Уначы я сплю і не лятаю. Затое днём Сонейка размалёўвае мае крылы ў яркія колеры вясёлкі.
– Ты нарадзілася з вясёлкі, яна твая мама? – спытаў Светлячок.
– Не, я нарадзілася з лялечкі, – адказала Крапіўніца.
– З лялечкі? – здзівіўся Светлячок. – А я – з месяцовага праменьчыка.
– Цудоўна! Значыць ты чароўны? – спытала Крапіўніца.
– Так, а яшчэ я ўмею ствараць начныя месяцовыя агеньчыкі.
– А я не ўмею, – засмуцілася Крапіўніца. – Мне таксама хацелася б стаць чароўнай.
– Дык ты і так чараўніца, – сказаў Светлячок. – Прыгажэй за цябе я не бачыў нікога на свеце!
– Праўда? – узрадавалася Крапіўніца.
І яны паляцелі побач, кажучы адно аднаму вельмі прыемныя добрыя словы. Цёплы летні Ветрык абдзімаў іх прыгожыя постаці і ўсміхаўся ўслед…
А тым часам сівы Валун трохі засумаваў. Але зусім нядоўга. Неўзабаве і ў яго знайшоўся новы прыяцель. Ім аказаўся вялікі чорны вусаты Жук. Ён выпаўз з мокрай зямлі і, крэкчучы, ускараскаўся на сагрэтую сонейкам спіну Валуна.
– Жу-жу-жу, як тут добра, – прагудзеў Жук, расправіўшы змерзлыя крылы і вусы. – Хоць тут трохі адагрэюся.
– Хто гэта гудзе, распластаўшыся на маёй спіне, – спачатку незадаволена прабурчаў Валун.
– Дык гэта я, Жук. Дазволь мне трохі адагрэцца, я вельмі змёрз там, пад зямлёй. Падчас дажджу я моцна змакрэў. Баюся захварэць, бо я ўжо стары.
– Адагравайся, прыяцель, – адказаў Валун, – мне весялей, пагаворым.
– Пра што казаць, я жыву ў цемры, рэдка вылажу на паверхню, таму ні чым не цікаўлюся.
– Тваё жыццё сумнае, – палаяў Жука Валун. – Часцей прыходзь да мяне, са мной табе будзе весялей.
– Так, ты жывеш на вачах ва ўсіх і, напэўна, шмат пра што можаш распавесці, – пазайздросціў Жук. – У цябе ёсць сябры?
– У мяне шмат сяброў. Яны вельмі розныя. Вось, напрыклад, я ўжо сотні гадоў сябрую з Небам, Сонцам, Поўняй і зоркамі. А нядаўна ў мяне з'явіўся маленькі юны сябар. Яго мама – Поўня, а імя – Светлячок.
– Цікава, – здзівіўся Жук. – Хіба можа Поўня мець дзяцей на Зямлі, яна ж жыве высока на небе?
– Гэта дзіця нарадзілася на Зямлі з кавалачка месяцовага праменя, – растлумачыў Валун, – які выпадкова адламаўся ўначы, калі месяцовы прамень учапіўся за маю паверхню.
– Значыць ты – тата гэтага малыша, – здагадаўся Жук.
– Мабыць, гэта так, – падумаўшы, адказаў Валун. – Светлячок жыве ў мяне, дакладней, побач са мной на зямлі. Але сказаць яму, што я – яго тата, гэта неяк не лагічна, бо я вельмі стары.
– Так і Поўня вельмі старая, але ўсё-такі ў яе нарадзіўся Светлячок, – запярэчыў Жук.
– Можа, ты і маеш рацыю, трэба сказаць малому, што я – яго бацька, – усхвалявана прамовіў сівы Валун. – А ў цябе ёсць дзеці? – спытаў ён у Жука.
– Ёсць, вядома, ёсць. Але ўсе яны ўжо дарослыя і жывуць асобна ад мяне ў сваіх норках. Добра, я палячу, у мяне на сёння запланавана яшчэ шмат спраў, – сказаў Жук. – Пакуль, можа калі-небудзь зноў зайду да цябе пабалакаць.
Жук расправіў свае крылы, якія сагрэліся на сонцы, і паляцеў па справах.
"Добра, калі ў цябе шмат прыяцеляў, – падумаў Валун. – Але толькі не злых, а добрых, з якімі прыемна пагаварыць і якія не пакрыўдзяць цябе злымі жартамі, а падтрымаюць і паспагадаюць".
Вечарэла. Светлячок, найграўшыся з красуняй Крапіўніцай, вяртаўся дамоў, пад "крыло" свайго сябра Валуна. Вядома, ён нават не здагадваўся, што гэты старэча, якому ўжо сотні, а можа быць, нават тысячы гадоў, яго родны тата.
Гэта казка на рускай мове
07.09.22