Птушка (казка)
Яна ляцела над зямлёю, як птушка. Яе рухі былі лёгкія, яна не прыкладала ніякіх намаганняў для палёту. Яе трымала і несла неба. Вецер злёгку абдзімаў яе твар, шыю, рукі і грудзі. Яна ўдыхала п'янлівае паветра, і велікая асалода ад палёту перапаўняла яе. Душа трапятала і спявала ад шчасця, ад радасці, ад натхнення. Як жа цудоўна быць птушкай! Цяпер яна зразумела гэта, і ёй ужо не хацелася зноў апускацца на грэшную зямлю.
Яна застанецца птушкай і будзе вось так лёгка і нязмушана лётаць па нябесных абшарах. І калі Бог дазволіць, яе палёт будзе працягвацца цэлую вечнасць.Гэта казка на рускай мове
25.08.21