Чароўныя гукі - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Чароўныя гукі
Чароўныя гукі
Самае Чароўнае, што толькі ёсць у гэтым жыцці – Музыка. Адкуль Вы, чароўныя гукі? Чаму так глыбока пранікаеце ў душу?      Нішто і ніхто не можа гэта зрабіць так, як робяць гукі Музыкі, якія пасылае нам неба. Пяшчотныя чароўныя гукі скрыпкі, флейты – што гэта? Можа песня Анёлаў?
     Я магу параўнаць Вас толькі з прамянямі сонца і празрыстым чыстым паветрам, з цурчаннем раўчука. Вы такія ж чыстыя і напоўнены невычэрпнай энергіяй дабра, свету, шчасця. Ніводны з людскіх недахопаў не крануў Вас і ніколі не кране!
     Дарагія чароўныя гукі! Вы – мае сябры навек. Без Вас я не ўяўляю сваё жыццё. Вы – мая радасць і шчасце, гармонія і выратаванне ў мітусні і блытаніне зямнога жыцця.
     
      Гэты аповед на рускай мове
22.06.21