
Жоўты Дзьмухавец Перамогі
Маленькі ярка-жоўты Дзьмухавец ганарліва стаяў на высокай ножцы пасярод зялёнага газона ў парку Перамогі горада Мінска. Ён нядаўна нарадзіўся на белы свет, і яму было вельмі цікава разглядаць усё вакол сябе. Дзьмухавец зірнуў угару на блакітнае неба і зажмурыўся. Там высока ў небе свяціла яркае сонейка. Яно сагравала яго тонкія жоўтыя пялёсткі. Вакол Дзьмухаўца раслі высокія дрэвы, але іх галіны яшчэ не былі паўкрываты зялёнай лістотай. Дый на лужку, дзе стаяў жоўты прыгажунчык, яшчэ не вырасла ніводнай кветкі.
– Ты пер-р-шая сонечная кветка нашага пар-р-ку! – звонко затращаў Дрозд-дзяраба, пралятаючы міма Дзьмухаўца.Ад такога гучнага крыку Дзьмухавец скурчыўся, але не спалохаўся. Верагодна, адважны характар у ім быў з самага нараджэння.
– Я? – узрадаваўся Дзьмухавец. Яму захацелася заўсёды быць першым ва ўсіх важных справах.
– Сёлета вясна спазнілася, – зазвінела Сінічка. – Мы яе чакалі яшчэ ў сакавіку, а яна прыйшла ў красавіку, дый то не зусім такая.
– А якая яна павінна быць? – спытаў Дзьмухавец.
– Цёплая, сонечная, каляровая! – каркнула Ворона. – Хутка свята Перамогі, гэта галоўнае свята нашага парку, а кветак яшчэ няма. Іх не высаджваюць у кветнікі, таму што зямля яшчэ не прагрэлася.
– Так, раніцай я замярзаў, – прызнаўся Дзьмухавец.
– Вось бачыш, і твае браты дзьмухаўцы яшчэ не нарадзіліся. Гэта вельмі дрэнна.
– Не пер-р-рабольшвай, Варона, – зноў затрашчаў Дрозд, пралятаючы міма. – Хутка пацяплее, на 9-га Тр-р-раўня ўсё расквітнее, я ведаю. Чуеш, малы, які ўр-р-рачысты пер-р-раможны мар-рш гучыць у музеі?
– Так, – адказаў Дзьмухавец. Ён увесь час чуў бадзёрую вясёлую мелодыю і глядзеў на прыгожы будынак, на бліскучым блакітным купале якога раздзімаўся чырвоны сцяг.
– Гэта музей Вялікай Айчыннай вайны. На экскурсію ў музей прыходзяць дарослыя і дзеці, каб лепш даведацца пра гісторыю той страшнай вайны, – загудзелі дрэвы, якія абкружалі Дзьмухавец з усіх бакоў.
– Ох, малыш, як добра быць маладым, – варухнуў сваімі тоўстымі галінамі стары Дуб, які рос непадалёку ад музея. Яму так захацелася распавесці Дзьмухаўцу пра сваё жыццё, што ён не ўтрымаўся і працягваў гаварыць:
– Мяне тут пасадзілі адразу пасля вайны. Але побач са мной расла старая Ліпа. Яна бачыла, як гарэў Мінск, як узрываліся снарады і падалі бомбы, ад якіх зямля ходырам хадзіла. Ёй было вельмі страшна…
– А дзе гэта Ліпа цяпер? – спытаў Дзьмухавец.
– Яна памерла. У яе, небараку, стукнула маланка, зараз ёй было б дзвесце гадоў, - сумна паведаміў Дуб.
– Мне шкада Ліпу, – засмуціўся Дрозд. Ён ужо перастаў лётаць і прысеў адпачыць на галінку дрэва. – Але тр-р-рэба пр-р-рацаваць, у маім гняздзе хутка нар-р-родзяцца дзеці! – схамянуўся Дрозд і хуценька паляцеў кудысьці.
– Як добра, што нараджаюцца дзеці, – прашаптала высокая Бяроза. – На яе доўгіх тонкіх галінах нядаўна вырасла некалькі каташкоў. Яны яшчэ былі зялёнымі і няспелымі. Аднак Бярозка ведала, што калі яны паспеюць і распушацца, цёплы Ветрык разнясе насенне яе каташкоў па ўсім парку. "І можа тады, – марыла Бярозка, – дзесьці на зямлі з майго насення народзяцца дзеткі – маленькія тоненькія бярозкі!"
– Дзеці – наш гонар, наша радасць і наша надзея, – задуменна прамовіў Дуб. – Дзецям трэба ведаць гісторыю сваёй Радзімы, разумець, як іх родныя жылі раней, да іх, паважаць і любіць сваіх матуль і татаў, дзядуль і бабуль. – Паглядзі на гэты сцяг Перамогі, малыш! – звярнуўся Дуб да Дзьмухаўца. – Бачыш, як ганарліва ён раздзімаецца на ветры? Чырвоны сцяг годны таго, каб стаяць так высока, дзе яго бачаць усе, бо ён па праву заслужыў гэта падчас той кровапралітнай вайны. Гэты сцяг у руках адважных салдат выратаваў сваю Радзіму – усіх, хто тады жыў, і хто цяпер жыве на нашай зямлі. Ён падарыў нам усім свабоднае мірнае і шчаслівае жыццё!
Дзьмухавец з гонарам глядзеў на яркі пунсовы сцяг Перамогі, сцяг Чырвонай Арміі. Маленькая сонечная кветка была шчаслівая, што нарадзілася на такой добрай слаўнай зямлі напярэдадні вялікага свята Перамогі. Дзьмухавец выцягнуўся ў струнку і ўсміхаўся ўсяму беламу свету, а яго жоўценькая галоўка ярка свяцілася ў прамянях вясновага сонейка.
Гэтая казка на рускай мове
23.04.21