Давай полётаем! (казка) - Произведения Татьяны Домарёнок-Кудрявцевой
Давай  полётаем! (казка)
Давай полётаем! (казка)
Давай палётаем! – прапішчаў цёмнакрыл Матылёк, какетліва гледзячы вялікімі карымі вачамі на свайго сябра – касматага і вусатага Матылька. Некалькі ўзмахаў, і вось яны ўжо пырхаюць побач, нібы танчаць нейкі толькі ім вядомы чароўны танец.      – Давайце палётаем! – весела заціўкалі маладзенькія ластаўкі і стралою ўскінуліся ў неба, праразаючы паветра сваімі тонкімі і гладкімі крыламі.
     – Давай палётаем! – засакатаў няўрымслівы Конік і, імкліва праляцеўшы над зялёным Жабянём і плюхнуўшыся ў высокую траву.
     – Палётаем! – пляснула хвастом цікаўная залатая Рыбка і вынырнула з азёрнай вады, паказаўшы сонцу сваю бліскучую спінку.
     – Давайце яшчэ палётаем! – захоплена пралапатаў малыш, толькі імгненне назад пераляцеўшы праз вялікую лужыну, трымаючыся за вялікія дужыя рукі мамы і таты. – Давай яшчэ палётаем! Давай!
     Як цудоўна, што ты ўмееш вось так папросту ўзлятаць і лётаць, лётаць, лётаць! Там, дзе ты толькі пажадаеш – у небе, у думках, у фантазіях і атрымліваць асалоду ад гэтага выдатнага ні з чым не параўнальнага адчування сваёй лёгкасці і бязважкасці.
     
      Гэтая казка на рускай мове
16.03.21